Мінск 17:42

Грамадзянін Беларусі пацярпеў у выніку выбуху аўтамабіля пад Вільнюсам

Скрыншот: відэаматэрыял Delfi

4 чэрвеня, Позірк. У выніку выбуху і ўзгарання аўтамабіля раніцай 4 чэрвеня ў літоўскай вёсцы Юодшыляй (12 км на поўдзень ад Вільнюса) пацярпеў грамадзянін Беларусі, паведамляе партал навін Delfi.

Адзначаецца, што падчас руху аўтамабіль Audi раптам выйшаў з ладу. “Мужчына спыніўся, каб праверыць, у чым справа, і тут адбыўся выбух”, — гаворыцца ў паведамленні.

Медыкі, што прыехалі на месца здарэння, дапамаглі кіроўцу там жа, шпіталізацыя не спатрэбілася.

Паводле інфармацыі медыя, аўтамабіль быў абсталяваны ў тым ліку газавым балонам.

Падзяліцца: