Праблему з Расіяй Еўропе варта пачынаць вырашаць з рэжыму Лукашэнкі, лічыць Латушка
4 чэрвеня, Позірк. Пытанне адсутнасці стратэгіі ў дачыненні да Беларусі “і ў 2020 годзе, і сёння” ёсць ключавым “для будучых перспектыў Беларусі і беларусаў у ЕС”, заявіў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Павел Латушка 3 чэрвеня ў Гданьску на X Міжнародным еўрапейскім форуме.
“Нам вельмі важная салідарнасць, і сімвалічна, што гэтае слова мы вымаўляем сёння ў Гданьску – горадзе, які з’яўляецца калыскай “Салідарнасці” (напрыканцы 1980-х — на пачатку 1990-х гэтае незалежнае аб’яднанне прафсаюзаў паспрыяла дэмакратычнай трансфармацыі Польшчы. — “Позірк”.)”, — цытуе палітыка прэс-служба АПК.
“Ёсць такі выраз: elephant in the room (даслоўны пераклад — “слон у пакоі”, ідыёму ўжываюць, каб сказаць пра нешта відавочнае, што ніхто не хоча заўважаць. — “Позірк”.), — сказаў Латушка. — І гэты слон нікуды не сыдзе, калі з ім нічога не рабіць. Ён разграміць гэты пакой і растопча жыхароў. Гэты слон — Расія. І яна ўжо ў нашым пакоі, у Еўропе. Але ёсць і яшчэ адзін выраз: eat the elephant piece by piece (арыгінальная ідыёма eat the elephant one bite at a time — “есці слана па кавалачках”. — “Позірк”.). І рэжым Лукашэнкі ў Беларусі, галоўны хаўруснік Расіі, — гэта менавіта той кавалак, з якога трэба пачаць есці слана, калі мы хочам выгнаць яго з пакою. І які Еўропе дакладна па зубах”.
Латушка меў кароткую размову з прэзідэнтам Гданьска Аляксандрай Дулькевіч, якая, паводле сцвярджэння АПК, запрасіла палітыка на асобную сустрэчу, каб “абмеркаваць праблемы беларусаў, што пражываюць у гэтым горадзе”. Бакі, як заяўлена, дамовіліся “падрыхтаваць пытанні і накіраваць іх загадзя, каб сустрэча мела найбольшы плён”.
Падчас размовы з членам “групы па супрацы з дэмакратычнай Беларуссю” Сейма Польшчы Яцэкам Карноўскім “дасягнута дамоўленасць пра сустрэчу з прадстаўнікамі парламенцкай групы ў Варшаве”.
29 траўня ў інтэрв’ю інфармагенцтву PAP Латушка заявіў, што спецслужбы Беларусі і Расіі праводзяць супраць Польшчы сумесную аперацыю пад назвай “Прыліў”. Гэтая аперацыя, сцвярджаў палітык, з’яўляецца “развіццём папярэдняй аперацыі пад назвай “Шлюз”, якая праходзіла на першым этапе гібрыднай вайны 2021 года”.
Паводле слоў кіраўніка НАУ, дэстабілізацыя сітуацыі на мяжы, уцёкі ў Беларусь былога суддзі і “шпіёна Шмыта”, “вярбоўка беларусамі ў Варшаве польскіх грамадзян для ліквідацыі аднаго з лідараў расійскай апазіцыі (імаверна, маецца на ўвазе напад у Вільнюсе на паплечніка расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага Леаніда Волкава. — “Позірк”.) — гэта скаардынаваныя дзеянні спецслужбаў Беларусі і Расіі”.
Латушка звярнуў увагу, што напад мігранта з нажом на польскага вайскоўца — “не адзінкавая правакацыя, а частка больш шырокай гібрыднай вайны”, якую рэжым Лукашэнкі вядзе супраць Польшчы “ўжо шмат гадоў”.
“Гэта частка абавязкаў Лукашэнкі, звязаных з вайной, якую Расія вядзе супраць Украіны. Перад ім пастаўленая задача дэстабілізаваць мяжу і зняважыць Польшчу”, — заявіў палітык.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 2–4 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПраз 35 гадоў пасля стварэння ліквідуецца Беларуская асацыяцыя садзейнічання ААНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, ПалітыкаКалі Канапацкую зарэгіструюць, ёй будзе дазволена крытыкаваць Расію — ЛябедзькаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЛетась даходы ад паляўнічага турызму ў Беларусі з удзелам замежнікаў павялічыліся на 30% — МінлясгасМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНа рынак працы могуць вярнуцца 10 тыс. пенсіянераў — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка