Дзяржпагранкамітэт абвінаваціў польскіх памежнікаў у выправаджэнні пяцярых нелегалаў у Беларусь

6 чэрвеня, Позірк. Вытурэнне “збітых і змардаваных людзей” на тэрыторыю Беларусі праз “брамку ў польскай загародзе” паставіў у віну памежнікам Польшчы Дзяржаўны пагранічны камітэт.
Як сцвярджае пагранведамства, раніцай 6 чэрвеня пагранічны нарад знайшоў на мяжы з Польшчай чацвярых грамадзян Ірана і аднаго грамадзяніна Афганістана.
“Замежнікі былі затрыманыя польскімі сілавікамі, якія іх жорстка збілі і забралі грошы і тэлефоны, — гаворыцца ў паведамленні. — Са слоў уцекачоў, польскія вайскоўцы адмыслова білі па нагах, суправаджаючы гэта словамі: “Каб больш не прыходзілі”.
Усім ім “на беларускім баку аказана медыцынская дапамога”. Следча-аператыўная група “праводзіць неабходныя працэсуальныя дзеянні”.
Заяўлена, што “проста ля брамкі ў польскай загародзе” працягвае знаходзіцца “жанчына афрыканскай знешнасці”, якая не ведае англійскай мовы і “адмаўляецца ісці на беларускі бок”.
Адметна, што заява Дзяржпагранкамітэта з’явілася неўзабаве пасля таго, як Польшча паведаміла пра смерць вайскоўца 1-й танкавай брыгады, якога 28 траўня параніў нажом мігрант, што спрабаваў у складзе вялікай групы нелегальна перасекчы беларуска-польскую мяжу.

- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваНайбольшую колькасць ападкаў апошнія цыклоны прынеслі ў Брэсцкую вобласць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка