Беларусь хоча развіваць эканамічнае супрацоўніцтва з Камбоджай
7 чэрвеня, Позірк. Пытанні “інтэнсіфікацыі двухбаковага дыялогу” абмяркоўваліся 6 чэрвеня на сустрэчы амбасадара Беларусі ў В’етнаме і Камбоджы (па сумяшчальніцтве) Уладзіміра Баравікова з дзяржсакратаром камбаджыйскага Міністэрства гандлю Тэкрэт Камранг.
Паводле інфармацыі прэс-службы беларускага знешнепалітычнага ведамства, бакі таксама абмеркавалі “правядзенне чарговага пасяджэння сумеснага Беларуска-Камбаджыйскага камітэта па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве”, а таксама абмяняліся думкамі пра “перспектывы кааперацыі ў прамысловай і сельскагаспадарчай сферах”.
У лістападзе 2023 года Аляксандр Лукашэнка, віншуючы караля гэтай дзяржавы ў Паўднёва-Усходняй Азіі Нарадому Сіхамані з Днём незалежнасці, выказаў упэўненасць у тым, што Мінск і Пнампень змогуць знайсці “пункты росту двухбаковай супрацы ў інтарэсах грамадзян абедзвюх краін”.
“На працягу апошніх гадоў ваша самабытная краіна дасягнула значнага прагрэсу ў развіцці чалавечага патэнцыялу, сацыяльным пераўтварэнні, мадэрнізацыі ўсіх сфер жыцця. Беларусь зацікаўленая ў наданні больш дынамічнага і практычнага характару ўзаемадзеянню з Камбоджай, асабліва ў галінах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, электратранспарту, нафтаперапрацоўкі, фармацэўтыкі, навукі і адукацыі”, — гаварылася ў віншаванні.
Дыпламатычныя стасункі паміж краінамі ўсталяваныя 25 студзеня 1995 года.
Паводле інфармацыі МЗС Беларусі, тавараабарот у 2021 годзе склаў 5,1 млн долараў (беларускі экспарт — 2,9 млн, камбаджыйскія пастаўкі — 2,2 млн; дадатнае сальда — 0,7 млн). Даныя за наступныя гады адсутнічаюць.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС ніжэйшая, чым на пачатку кастрычніка, але вышэйшая, чым у папярэднія дніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 2–4 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПраз 35 гадоў пасля стварэння ліквідуецца Беларуская асацыяцыя садзейнічання ААНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, ПалітыкаКалі Канапацкую зарэгіструюць, ёй будзе дазволена крытыкаваць Расію — ЛябедзькаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЛетась даходы ад паляўнічага турызму ў Беларусі з удзелам замежнікаў павялічыліся на 30% — МінлясгасМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка