ДзяржТБ анансавала “шчырае” інтэрв’ю палітзняволенай Дар’і Лосік
7 чэрвеня, Позірк. “Шчырае” інтэрв’ю палітзняволенай Дар’і Лосік анансаваў у вячэрнім эфіры тэлеканал “Беларусь 1”.
Як адзначае праваабарончы цэнтр “Вясна” ў анонсе інтэрв’ю пазначана, што жанчына павінна выйсці на волю 1 жніўня 2024 года.
6 чэрвеня шэраг незалежных СМІ паведаміў пра развод Лосік з мужам — таксама палітвязнем, блогерам Ігарам Лосікам.
Да затрымання пара выхоўвала малалетнюю дачку Паўліну, якая цяпер знаходзіцца пад апекай сваякоў.
Дар’я Лосік была затрыманая 18 кастрычніка 2022 года пасля ператрусу ў кватэры. Супраць яе распачалі крымінальную справу за “садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці” (ч.1 арт. 3614 КК) за інтэрв’ю ў красавіку 2022 года тэлеканалу “Белсат”, прызнанаму “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
19 студзеня 2023 года прыгавораная Брэсцкім абласным судом да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Апеляцыйная скарга 21 сакавіка таго ж года пакінутая Вярхоўным судом без задавальнення.
14 снежня 2021 года Ігара Лосіка — фігуранта “справы Ціханоўскага” — прыгаварылі да 15 гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы) і арт. 293 (масавыя беспарадкі) КК.
21 траўня гэтага года не выйшла на волю пасля 3 гадоў і 5 месяцаў у няволі па некалькіх палітычна матываваных крымінальных справах палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк. 19 траўня яе павезлі з калоніі ў гомельскі следчы ізалятар, а ў дзень, калі чакалася яе вызваленне, жанчыне ў трэці раз выставілі абвінавачванне паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, які выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі).
22 сакавіка стала вядома, што жанчына звярнулася з прашэннем аб памілаванні да Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта яна паведаміла ў інтэрв’ю дзяржтэлеканалу “Беларусь 1”.
У чэрвені 2021 года суд Маскоўскага раёна Брэста прыгаварыў Шарэнда-Панасюк да двух гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму паводле арт.364 (гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў), 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і 368 (абраза прэзідэнта) КК.
У красавіку 2022 года палітзняволеную прыгаварылі да аднаго года зняволення паводле ч. 1 арт. 411 КК, у кастрычніку 2023-га — яшчэ да аднаго года паводле таго ж артыкула.
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тры гады плошча новага жылля для людзей з патрэбай у Мінску зменшылася больш як удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка