Украіна мае намер садзейнічаць захаванню беларускай мовы
8 чэрвеня, Позірк. Украінская дзяржава мае намер садзейнічаць захаванню беларускай мовы, вынікае з пастановы ўрада гэтай краіны “Аб зацвярджэнні пераліку моў нацыянальных меншасцяў (супольнасцяў) і карэнных народаў Украіны, якім пагражае знікненне”.
Адпаведная навіна, апублікаваная прэс-службай Кабінета міністраў 7 чэрвеня, выдалена з урадавага партала, але дагэтуль даступная яе захаваная версія. Акрамя таго, пра зацвярджэнне дакумента напісалі ўкраінскія СМІ.
У пералік моў, якім пагражае знікненне ва Украіне, апрача беларускай увайшлі гагаузская, цыганская, ідыш, крымскататарская, караімская, крымчацкая, урумская і румейская.
Паводле інфармацыі прэс-службы Кабміна, прыняцце пастановы з’яўляецца ключавым этапам у імплементацыі закона “Аб нацыянальных меншасцях (супольнасцях) Украіны”.
“Асноўнай мэтай зацверджанай пастановы з’яўляецца захаванне і развіццё моў нацыянальных меншасцяў (супольнасцяў) і карэнных народаў Украіны, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, — гаворыцца ў паведамленні. — Гэта адпавядае арт. 11 Канстытуцыі Украіны, якая абавязвае дзяржаву садзейнічаць развіццю моўнай самабытнасці ўсіх карэнных народаў і нацыянальных меншасцяў”.
Адзначаецца, што палітыка ў галіне нацменшасцяў скіравана на “аказанне дзяржаўнай падтрымкі мовам, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення”, пералік якіх зацвярджаецца “на аснове міжнародных стандартаў”.
“Зацвярджэнне гэтага пераліку з’яўляецца важным крокам да захавання моўнай і культурнай разнастайнасці Украіны. Гэта сведчыць пра імкненне дзяржавы абараняць правы і самабытнасць усіх сваіх грамадзян, незалежна ад іх этнічнай прыналежнасці”, — падкрэсліла прэс-служба ўрада.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+