Знешнепалітычныя ведамствы Беларусі і Камбоджы правядуць кансультацыі ў трэцім квартале года
8 чэрвеня, Позірк. Другія кансультацыі паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Камбоджы пройдуць у трэцім квартале 2024 года ў Пнампені, паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў і міжнароднай супрацы (МЗСМС) гэтай дзяржавы ў Паўднёва-Усходняй Азіі.
Адзначаецца, што адпаведнай дамоўленасці дасягнулі на сустрэчы 7 чэрвеня дзяржаўны сакратар МЗСМС Куон Пон Ратанак і амбасадар Беларусі ў В’етнаме і Камбоджы (па сумяшчальніцтве) Уладзімір Баравікоў.
“Кансультацыі служаць важнай платформай для разгляду ключавых двухбаковых пытанняў з мэтай далейшага ўмацавання двухбаковых стасункаў і садзейнічання больш шчыльнай супрацы па рэгіянальных і глабальных пытаннях, якія прадстаўляюць узаемны інтарэс”, — гаворыцца ў паведамленні камбаджыйскага ведамства.
Адзначаецца, што суразмоўцы таксама абмяняліся думкамі па “рэгіянальных і міжнародных пытаннях, якія прадстаўляюць узаемны інтарэс і выклікаюць заклапочанасць”.
Прэс-служба МЗС Беларусі паведаміла пра гэтую сустрэчу больш лаканічна, адзначыўшы толькі, што бакі “абмеркавалі пытанні развіцця палітычнага дыялогу і двухбаковай дагаворна-прававой базы, узаемадзеяння на міжнародных пляцоўках”, а таксама намецілі “планы на бліжэйшую і сярэднетэрміновую перспектывы”.
6 чэрвеня Баравікоў абмеркаваў з дзяржсакратаром Міністэрства гандлю Камбоджы Тэкрэт Камранг пытанні “інтэнсіфікацыі двухбаковага дыялогу”, правядзенне чарговага пасяджэння сумеснага камітэта па гандлёвай і эканамічнай супрацы, перспектывы кааперацыі ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы.
У лістападзе 2023 года Аляксандр Лукашэнка, віншуючы караля Камбоджы Нарадому Сіхамані з Днём незалежнасці, выказаў упэўненасць у тым, што Мінск і Пнампень змогуць знайсці “пункты росту двухбаковай супрацы ў інтарэсах грамадзян абедзвюх краін”.
“На працягу апошніх гадоў ваша самабытная краіна дасягнула значнага прагрэсу ў развіцці чалавечага патэнцыялу, сацыяльным пераўтварэнні, мадэрнізацыі ўсіх сфер жыцця. Беларусь зацікаўленая ў наданні больш дынамічнага і практычнага характару ўзаемадзеянню з Камбоджай, асабліва ў галінах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, электратранспарту, нафтаперапрацоўкі, фармацэўтыкі, навукі і адукацыі”, — гаварылася ў віншаванні.
Дыпламатычныя стасункі паміж краінамі ўсталяваныя 25 студзеня 1995 года.
Паводле інфармацыі МЗС Беларусі, тавараабарот у 2021 годзе склаў 5,1 млн долараў (беларускі экспарт — 2,9 млн, камбаджыйскія пастаўкі — 2,2 млн; дадатнае сальда — 0,7 млн). Даныя за наступныя гады адсутнічаюць.
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 2–4 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПраз 35 гадоў пасля стварэння ліквідуецца Беларуская асацыяцыя садзейнічання ААНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, ПалітыкаКалі Канапацкую зарэгіструюць, ёй будзе дазволена крытыкаваць Расію — ЛябедзькаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЛетась даходы ад паляўнічага турызму ў Беларусі з удзелам замежнікаў павялічыліся на 30% — МінлясгасМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНа рынак працы могуць вярнуцца 10 тыс. пенсіянераў — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка