Мінск 14:41

У Гродзенскім раёне знойдзена цела пагранічніка з прыкметамі суіцыду

Ілюстрацыйнае фота: "Прыпяцкая праўда"

10 чэрвеня, Позірк. Цела малодшага сяржанта пагранічных войскаў “з прыкметамі суіцыду” было знойдзена 8 чэрвеня на ўчастку заставы “Усава” (Гродзенскі раён, на стыку межаў Беларусі, Літвы і Польшчы).

Паводле інфармацыі Гарадзенскай пагранічнай групы, мужчыну 2002 года нараджэння прызвалі на тэрміновую службу летась у кастрычніку. Характарызаваўся станоўча.

“На момант трагедыі малодшы сяржант знаходзіўся ў пагранічным нарадзе па ахове дзяржаўнай мяжы”, — гаворыцца ў паведамленні.

Следча-аператыўная група высвятляе акалічнасці і прычыны здарэння.

У Мазырскім пагранічным атрадзе салдат здзейсніў самагубства

12 снежня, Позірк. На тэрыторыі пагранічнай заставы "Роза Люксембург" Мазырскага пагранічнага атрада (Ельскі раён Гомельскай вобласці) 11 снежня знойдзена цела вайскоўца 2003 года нараджэння з прыкметамі суіцыду, паведамляе сайт падраздзялення. Малады чалавек быў прызваны на тэрміновую службу ў траўні 2023 года. На …
Падзяліцца: