Мінск 18:56

СК распачаў спецвытворчасць паводле “палітычных” артыкулаў у дачыненні да Генадзя Капітанава

10 чэрвеня, Позірк. Спецыяльная вытворчасць распачатая 7 чэрвеня ў дачыненні да 43-гадовага Генадзя Капітанава, сведчыць абноўлены пералік на сайце Следчага камітэта.

Мужчына з’яўляецца фігурантам справы паводле шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія ўлады апошнім часам выкарыстоўваюць для пераследу з палітычных матываў: ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), ч. 3 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы), ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады).

Капітанаву прапанавана з’явіцца ва ўпраўленне Следчага камітэта па Мінску.

Падзяліцца: