Літоўскія памежнікі прызямлілі самаробны беспілотнік з 700 пачкамі цыгарэт з Беларусі

10 чэрвеня, Позірк. Супрацоўнікі пагранпункта Пурвянай Варэнскага пагранатрада перахапілі і прызямлілі самаробны беспілотны лятальны апарат (БПЛА) з грузам кантрабандных цыгарэт з Беларусі, паведамляе прэс-служба Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМ) 10 чэрвеня.
Паводле інфармацыі ведамства, каля паўночы 9 чэрвеня памежнікі, якія дзяжурылі каля вёскі Прудэляй (Шальчынінкайскі раён, непадалёк ад пункта спрошчанага пропуску Дацішкі (з літоўскага боку Эйшышкес). — “Позірк”.) пачулі гук, характэрны для БПЛА, пасля чаго, “скарыстаўшыся прыборам начнога бачання, выявілі на невялікай вышыні дрон, які ляціць на тэрыторыю Літвы”.
“Выкарыстоўваючы спецыяльнае абсталяванне, супрацоўнікі САДМ паспяхова ўзялі беспілотнік пад кантроль і прымусілі яго прызямліцца. Высветлілася, што да чатырохпрапелернага самаробнага параплана быў прымацаваны пакет, у якім памежнікі выявілі 700 пачак цыгарэт NZ Gold з беларускай акцызнай маркай”, — паведамляе служба.
Аператар беспілотніка памежнікамі не знойдзены, БПЛА і цыгарэты часова захоўваюцца ў Варэнскім пагранатрадзе.
7 чэрвеня САДМ паведаміла, што з пачатку 2024 года аб’ём кантрабанды цыгарэт, перахопленых літоўскімі памежнікамі, паменшыўся амаль у два разы.
“Сёлета са студзеня да траўня памежнікі перахапілі больш за 587 тыс. пачак цыгарэт. У 2023 годзе за той жа перыяд гэты паказчык склаў больш за 1,1 млн”, — адзначыла ведамства.
Падкрэслівалася, што зніжэнне паказчыкаў адбылося ў асноўным дзякуючы ўстаноўцы загароды і сістэм назірання на мяжы з Беларуссю, а таксама закрыццю часткі пунктаў пропуску.
Кантрабандыстам стала “значна складаней” весці дзейнасць з-за з’яўлення на мяжы з фізічнага бар’ера, у выніку яны ўсё часцей выкарыстоўваюць для дастаўкі цыгарэт у Літву грузавыя беспілотнікі і метэазонды, гаварылася ў рэлізе.
“Са студзеня да траўня 2024 года памежнікі выявілі 76 такіх выпадкаў (у параўнанні з 25 за той жа леташні перыяд), — канстатавала памежная служба. — Для транспарціроўкі цыгарэт сталі выкарыстоўваць больш магутныя беспілотнікі, якія дазваляюць перавозіць вялікія партыі на вялікія адлегласці”.
Таксама САДМ зафіксаваў 19 выпадкаў запуску метэаралагічных шароў з кантрабандай. У 2022 годзе такіх выпадкаў не фіксавалася, у 2023-м іх было тры.
Агулам з пачатку 2024 года літоўскія памежнікі перахапілі 184 тыс. пачак цыгарэт, перапраўленых па паветры.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаРэжым інкамунікада з'яўляецца інструментам здзяйснення злачынстваў супраць чалавечнасці — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаВУП за два месяцы знізіўся на 1,2%, год таму быў рост на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія і Літва зафіксавалі рэкордную для 2026 года сутачную актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваВосьмы дзень запар у Беларусі фіксуюцца тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка



