Акадэмія авіяцыі плануе з 2025 года рыхтаваць авіяканструктараў

11 чэрвеня, Позірк. Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі (БДАА) у 2025 годзе адкрые спецыяльнасць па падрыхтоўцы авіяцыйных канструктараў, заявіў 11 чэрвеня рэктар БДАА Арцём Шагідзевіч.
Паводле інфармацыі прэс-службы Міністэрства транспарту і камунікацый, працоўная назва спецыяльнасці — “канструяванне планёра і рухавіка”. Чакаецца, што выпускнікі акадэміі, якія атрымалі гэтую спецыяльнасць, “зробяць свой унёсак у стварэнне першага беларускага паветранага судна”.
Паводле слоў рэктара, асноўная задача ВНУ заключаецца ў тым, каб стварыць у Беларусі канструктарскую школу для “перспектыўнага авіярухавікабудавання і самалётабудавання”. Сёння “ніводная краіна постсавецкай прасторы не можа пахваліцца засваеннем гэтага прамысловага кірунку ў поўным аб’ёме”, сцвярджае Шагідзевіч.
“Сёння мы кажам пра поршневае рухавікабудаванне для малой авіяцыі з задзелам для вялікай, — падкрэсліў ён. — Мы ўжо сінхранізавалі навучальныя праграмы з ВНУ Расавіяцыі ў Маскве, Ульянаўску і Санкт-Пецярбургу, пачалі ўзаемадзейнічаць з Уфой. У нашых сілах арганізаваць падрыхтоўку канструктараў на найвышэйшым узроўні”.
15 красавіка ў Маскве віцэ-прэм’ер Беларусі Пётр Пархомчык і віцэ-прэм’ер — міністр прамысловасці і гандлю Расіі Дзяніс Мантураў падпісалі пагадненне аб сумеснай вытворчасці лёгкага шматмэтавага самалёта “Асвей”.
Напярэдадні кіраўнік урада РФ Міхаіл Мішусцін на перамовах са сваім беларускім калегам Раманам Галоўчанкам у Маскве заявіў, што “ў Саюзнай дзяржавы вялікая тэрыторыя, ёй патрэбны самыя сучасныя самалёты розных класаў, розных тыпаў для перавозак і пасажыраў, і грузаў”. “Таму мы пачынаем глыбокую кааперацыю ў сферы авіябудавання на аснове ўзаемнай выгады і раўнапраўнага выкарыстання і тэхналогій, і агульных вытворчых магутнасцей”, — заявіў расійскі прэм’ер.
У сваю чаргу Галоўчанка адзначыў, што Беларусь гатовая самастойна істотна нарасціць вытворчасць авіякампанентаў для сумесных з РФ праектаў, кратна павялічыўшы іх выпуск.
22 лютага начальнік упраўлення планавання і прамысловасці Дзяржкамваенпрама Дзмітрый Стэфановіч паведаміў, што на беларускіх прадпрыемствах будзе арганізаваны поўны цыкл вырабу сумеснага беларуска-расійскага самалёта “Асвей”. Выпуск першых экзэмпляраў, паводле яго слоў, запланаваны на 2026 год.
“Новы самалёт. З нуля пачынаецца распрацоўка на прадпрыемствах дзяржаўнага ваенна-прамысловага комплексу і прадпрыемстваў РФ, — заявіў ён. — Распачата ўжо арганізацыя вытворчасці, закупка неабходнага абсталявання і ўзвядзення [адпаведных] цэхаў”.
Пра планы стварэння сумеснага з РФ самалёта Галоўчанка паведаміў у ліпені 2023 года.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЧыноўнікі Мінадукацыі паведамляюць супярэчлівыя звесткі аб квоце на навучанне расіян у ВНУ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства100 балаў на ЦТ і ЦЭ атрымала больш за 2 тыс. абітурыентаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — траўні было звольнена на 9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПродажы беларускіх тавараў у краіны па-за СНД знізіліся за год на 11% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка