Беларусы змогуць пацвярджаць у Польшчы свае атэстаты аб адукацыі

11 чэрвеня, Позірк. Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў папраўкі ў заканадаўчыя акты аб дапамозе грамадзянам Украіны, якія апрача іншага спрашчаюць прызнанне беларускіх дакументаў аб адукацыі, вынікае з прэс-рэлізу на сайце кіраўніка польскай дзяржавы.
Адзначаецца, што атэстат аб адукацыі, атрыманы ў краіне, што дэнансавала міжнароднае пагадненне аб узаемным прызнанні атэстатаў і іншых выдадзеных за мяжой дакументаў, можа быць пацверджаны ў Польшчы.
На стадыі прыняцця новага законапраекта Сеймам намеснік міністра адукацыі Польшчы Іаана Муха адзначала, што папраўка закране прыкладна 5 тыс. беларускіх грамадзян.
11 траўня тэлеграм-канал адукацыйнай ініцыятывы “Учительская” (“Настаўніцкая”) паведаміў, што Міністэрства адукацыі Беларусі перастала прымаць заявы на выдачу даведак, якія пацвярджаюць легальнасць атэстатаў. Такія даведкі запытвалі некаторыя замежныя ВНУ пры прыёме беларускіх грамадзян.
“Спыненне выдачы даведак, асабліва ў самым канцы навучальнага года, можа ўскладніць працэс паступлення беларускіх абітурыентаў у замежныя ВНУ”, — адзначала ініцыятыва.
Пазней стала вядома, што Мінадукацыі спыніла выдачу даведак, якія сведчаць пра тое, што школа, якую абітурыент заканчвае, можа выдаваць дакументы дзяржузору і мае акрэдытацыю. Такі дакумент таксама запытваецца некаторымі польскімі ўстановамі вышэйшай адукацыі пры прыёме абітурыентаў.
Узгаданае ў польскім законе пагадненне было падпісанае 28 красавіка 2005 года ў Варшаве. Дакумент вызначаў, што беларускі атэстат аб сярэдняй адукацыі і дыпломы аб прафесійнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, а таксама польскі атэстат сталасці “з’яўляюцца асновай для паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы” абедзвюх краін.
25 кастрычніка 2022 года ўрад Беларусі скасаваў пагадненне аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі з Польшчай.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ 2025 годзе харчовыя тавары найбольш даражэюць у Гродзенскай вобласці, нехарчовыя — у Магілёўскай (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія пяты дзень не фіксуе спробаў нелегальнага пераходу мяжы з Беларусі, Літва — другіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаАдток талентаў за мяжу і недастатковае абнаўленне навуковых кадраў па-ранейшаму патрабуюць пільнай увагі — часопіс МінфінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка



