Куба дамагаецца большай інтэграцыі Беларусі ў план свайго развіцця да 2030 года

11 чэрвеня, Позірк. Савет міністраў Кубы мае намер распрацаваць “праграму ўзаемадзеяння з органамі ўлады, фінансавымі інстытутамі і прадстаўнікамі бізнес-сектара”, скіраваную на “далейшае пашырэнне і дыверсіфікацыю двухбаковых сувязей” з Беларуссю, гаворыцца на старонцы ўрада гэтай дзяржавы ў сацыяльнай сетцы Х.
Паведамленне з’явілася на фоне XI пасяджэння Беларуска-кубінскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, якое 10 чэрвеня адкрылася ў Мінску пад старшынствам намесніка міністра замежных спраў Яўгена Шастакова і віцэ-прэм’ера Кубы Рыкарда Кабрысаса Руіса.
Мэта вышэйзгаданай праграмы, адзначае ўрад, заключаецца ў тым, каб “дамагчыся большай інтэграцыі і ўдзелу” Беларусі ў “Нацыянальным плане эканамічнага і сацыяльнага развіцця Кубы да 2030 года”.
“Будуць разгледжаныя магчымасці ўзаемадапаўняльнасць у такіх сектарах, як вытворчасць лекаў, сельская гаспадарка і прамысловасць — з улікам кароткатэрміновай, сярэднетэрміновай і доўгатэрміновай перспектывы”, — гаворыцца ў паведамленні.
11 і 12 чэрвеня дэлегацыі працягне сумесную працу ў рамках секцыйных груп.
10 чэрвеня кіраўнік МЗС Кубы Бруна Радрыгес на сустрэчы з беларускім калегам Сяргеем Алейнікам у Ніжнім Ноўгарадзе (РФ) на палях пасяджэння кіраўнікоў МЗС краін БРІКС+ канстатаваў “высокі ўзровень узаемных стасункаў”, адзначыўшы “падтрымку Мінскам Гаваны ў асуджэнні эканамічнай, гандлёвай і фінансавай блакады, якая праводзіцца Злучанымі Штатамі супраць карыбскай краіны на працягу больш за шэсць дзесяцігоддзяў і ўзмацнілася ў апошнія гады”.
У апошні час Мінск і Гавана актывізавалі супрацу ў вайсковай сферы. 8 красавіка ў беларускай сталіцы знаходзілася кубінская вайсковая дэлегацыя на чале з камандуючым СПА і ВПС генералам Марыё Эрнэста Радрыгесам Пеньярандай.
20 сакавіка Мінаброны Беларусі паведаміла пра перамовы начальніка Генеральнага штаба УС Віктара Гулевіча (адпраўлены ў адстаўку 10 траўня) з міністрам Рэвалюцыйных узброеных сіл Кубы Альвара Лопесам М’ерай і начальнікам Генштаба гэтай краіны Раберта Легра Саталонга.
Напрыканцы студзеня міністр абароны Віктар Хрэнін падчас візіту ў гэтую краіну Карыбскага басейна правёў перамовы з кубінскім калегам, на якіх сярод іншага абмяркоўвалася ўзаемадзеянне і міжнародная абстаноўка. Па выніках сустрэчы яны падпісалі дакументы аб двухбаковай вайсковай супрацы.
15 красавіка Аляксандр Лукашэнка працягнуў на два гады дзейны механізм паставак лекаў з Кубы ў абмен на беларускія тавары.
- ЭканомікаУ "Беллегпраме" назвалі вытворчасць спецадзення і абутку новай нішай для галіновых прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы ў Беларусі было звольнена на 7,9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год на 11,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаІмпартаёмістасць ВУП у першым квартале скарацілася на 7,3 працэнтнага пунктаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

