Мінабароны Польшчы: На мяжы з Беларуссю неабходныя дадатковыя сілы для процідзеяння мігрантам

11 чэрвеня, Позірк. У памежныя з Беларуссю раёны неабходна ўвесці дадатковыя сілы для процідзеяння мігрантам, заявіў 11 чэрвеня на прэс-канферэнцыі віцэ-прэм’ер Польшчы — міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш.
Паводле слоў міністра, якога цытуе інфармагенцтва PAP, на мяжы дзейнічаюць “арганізаваныя групы, абсталяваныя тэхнікай, якая прадстаўляе пагрозу для жыцця і здароўя вайскоўцаў”. Замежнікі, якія цяпер спрабуюць незаконна пранікнуць у Польшчу, “выглядаюць зусім інакш”, чым пры папярэдніх абвастрэннях міграцыйнага крызісу, дадаў Касіняк-Камыш.
Дадатковыя сілы, на яго думку, неабходныя на мяжы для “прэвентыўных дзеянняў”. Кіраўнік ведамства прапанаваў перакінуць у гэтыя раёны вайскоўцаў і паліцэйскіх, якія завяршылі місію ў Косава.
Ён паведаміў, што польскае абароннае ведамства працуе па некалькіх напрамках з мэтай вырашэння сітуацыі на мяжы: аператыўная і лагістычная дзейнасць, індывідуальны рыштунак салдат, мерапрыемствы па навучанні супрацоўнікаў.
З прыходам да ўлады новага ўрада, удакладніў Касіняк-Камыш, вайскоўцы і памежнікі ў прыярытэтным парадку абсталяваныя каскамі з казыркамі, бронекамізэлькамі “найлепшай якасці”, шчытамі, а таксама “газамётамі падвышанай магутнасці” і бронетранспарцёрамі.
Раней 11 чэрвеня міністр нацыянальнай абароны Польшчы анансаваў увядзенне забароны на знаходжанне на пэўнай тэрыторыі ў зоне, якая мяжуе з Беларуссю.
Пра напады на польскіх вайскоўцаў і памежнікаў нелегальных мігрантаў, якія спрабавалі трапіць у ЕС з беларускай тэрыторыі, публічна паведамлялася ў канцы траўня і пачатку чэрвеня. На пасяджэнні Савета нацбяспекі 10 чэрвеня ў Беластоку прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што за апошні час на ўсходняй мяжы здзейснена 50 нападаў на жаўнераў.
6 чэрвеня стала вядома пра смерць вайскоўца 1-й танкавай брыгады Матэвуша Сітэка, параненага 28 траўня на мяжы з Беларуссю. Паводле інфармацыі Памежнай аховы Польшчы, Сітэк падвергнуўся нападу мігранта, які ў складзе вялікай групы спрабаваў незаконна перасекчы мяжу з боку Беларусі.
За некалькі гадзін да нападу на вайскоўца, паводле інфармацыі ведамства, ад рук мігрантаў пацярпелі непасрэдна памежнікі.
Дэмакратычныя сілы Беларусі ўсклалі адказнасць за гібель вайскоўца і атакі на мяжы на рэжым Лукашэнкі.
27 кастрычніка 2023 года, каментуючы патокі нелегальнай міграцыі з Беларусі ў краіны Еўрасаюза, Аляксандр Лукашэнка заявіў: “Мы не адстойнік, мы нікога тут лавіць не будзем. Тым больш вы (краіны Захаду. — “Позірк“.) іх паклікалі. Хай ідуць”.
Паводле яго слоў, раней Беларусь дапамагала ЕС абараняць яго знешнія рубяжы, бакі рэалізоўвалі сумесныя праекты па міграцыі. Мінск перастаў садзейнічаць барацьбе з нелегальнай міграцыяй, калі “Еўрасаюз увёў санкцыі і пачаў эканамічную вайну супраць Беларусі”.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года.

- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ свеце адбылося 3–5 цыклаў рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, у Беларусі спрабуюць правесці першы — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Наўроцкі цудоўна ведае беларускую сітуацыю і разумее важнасць Беларусі для ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКарбалевіч: У пытанні Беларусі сярод польскіх палітыкаў існуе кансэнсус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАбранне новага прэзідэнта Польшчы не прывядзе да неадкладных наступстваў для Беларусі, лічыць ШрайбманМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+