З 1 траўня ў Беларусі патанула 50 чалавек, у тым ліку чатыры дзіцяці
12 чэрвеня, Позірк. З пачатку купальнага сезона, які афіцыйна пачаўся 1 траўня, у Беларусі на водах загінула 50 чалавек, з іх чацвёра дзяцей і два ўладальнікі маламерных судоў, паведаміў на прэс-канферэнцыі 12 чэрвеня прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Яўген Бараноўскі.
Паводле слоў прадстаўніка ведамства, “прычыны і абставіны [гэтага] абсалютна розныя”.
“Асноўная прычына няшчасных выпадкаў — купанне ў стане алкагольнага ап’янення, у забароненых і не прызначаных для купання месцах, — падкрэсліў Бараноўскі. — У стыхійных месцах купанняў, дзе мала людзей, здаецца, што можна адасобіцца, але, разам з тым, купанне ў такіх месцах небяспечнае”.
Згодна з распараджэннем кіраўніка МНС, “з 17 чэрвеня да канца лета” найбольш падрыхтаваныя работнікі МНС будуць арганізоўваць заняткі для дзяцей у лагерах”, паведаміў ён: “Гэта новая практыка. Нашы работнікі па ўсёй Беларусі будуць наведваць <…> лагеры і зоны адпачынку дзяцей і ўжо там арганізоўваць адпаведныя заняткі па бяспечных паводзінах на вадзе і прывіццю навыкаў плавання”.
Таксама Бараноўскі акцэнтаваў увагу на адказнасці бацькоў за бяспеку дзяцей, рэгламентаваную пастановай Саўміна ад 18 жніўня 2023 года № 543 “Аб ахове жыцця людзей на водах”, якая забараняе дзецям да 14 гадоў наведваць вадаёмы без суправаджэння дарослых, а дзяцей да шасці гадоў рэкамендаваў “трымаць на адлегласці выцягнутай рукі, не выпускаць з-пад увагі”.
“Дзеці тонуць моўчкі <…>, хутка сыходзяць пад ваду, часам нават незаўважна для навакольных, нават калі там ёсць шмат людзей якія плаваюць побач”, — канстатаваў ён.
Ведамства “працягвае напрацаваныя практыкі па забеспячэнні бяспекі”, дадаў прадстаўнік МНС: “Штодня праводзяцца больш за сто прафілактычных мерапрыемстваў непасрэдна ў месцах адпачынку людзей. Як у санкцыянаваных, так і ў стыхійных месцах купання праводзім прафілактычныя мерапрыемствы, расказваем пра магчымыя небяспекі глядзім у цэлым за абстаноўкай будзем працягваць працу па SMS-абвестцы”.
За травень у вадаёмах Беларусі патанулі 34 чалавекі, вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу статыстыкі АСВОД. Паводле даных арганізацыі, у 2023 годзе ў Беларусі патанула 339 чалавек — на 12,2% менш, чым у 2022-м. Непаўналетніх загінула на вадзе 21 — годам раней 25 (-16%).
Паведамлялася, што 55,2% загінуўшых (187 чалавек, у тым ліку два падлеткі) знаходзіліся ў стане алкагольнага або наркатычнага ап’янення.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС ніжэйшая, чым на пачатку кастрычніка, але вышэйшая, чым у папярэднія дніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 2–4 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПраз 35 гадоў пасля стварэння ліквідуецца Беларуская асацыяцыя садзейнічання ААНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, ПалітыкаКалі Канапацкую зарэгіструюць, ёй будзе дазволена крытыкаваць Расію — ЛябедзькаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЛетась даходы ад паляўнічага турызму ў Беларусі з удзелам замежнікаў павялічыліся на 30% — МінлясгасМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка