Мінск 13:52

Палітвязнямі прызнаныя яшчэ 10 чалавек

Ілюстрацыйнае фота: unsplash.com / Marco Chilese

14 чэрвеня, Позірк. Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі яшчэ 10 чалавек, вынікае з сумеснай заявы, апублікаванай на сайце цэнтра “Вясна”.

Адпаведны статус атрымалі:

  • Таццяна Ліннік — 2 года пазбаўлення волі (арт. 368, 369, 391 Крымінальнага кодэкса);
  • Сяргей Бельскі — 2,5 года пазбаўлення волі (арт. 368);
  • Дзмітрый Давыдаў — 2 года пазбаўлення волі (арт. 367);
  • Фёдар Маторын — 3,5 года абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу (арт. 367);
  • Васіль Кавалёў — тэрмін невядомы (арт. 369, 3691);
  • Дзмітрый Данільчык — 1 год пазбаўлення волі (арт. 368, 369);
  • Сяргей Гняўко — 4,5 года пазбаўлення волі (арт. 368);
  • Уладзімір Кароткі — 2 гады пазбаўлення волі (арт. 370);
  • Андрэй Бурдзеня — узяты пад варту (арт. 130, 367, 368, 369);
  • Мікалай Хіла — узяты пад варту (арт. 368).

Праваабаронцы патрабуюць спыніць крымінальны пераслед, неадкладна вызваліць іх ды іншых палітвязняў, спыніць рэпрэсіі ў краіне, а таксама скасаваць дыфамацыйныя артыкулы.

Апрача “Вясны” заяву падпісалі Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі ПЭН, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, “Прававая ініцыятыва”, Human Constanta, Lawtrend.

Цяпер у Беларусі 1.407 чалавек, якіх праваабарончая супольнасць прызнае палітвязнямі. Рэальная колькасць людзей, якія зазналі рэпрэсіі ў той ці іншай форме, значна большая.

Даведка “Позірку”:

  • арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы;
  • арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта;
  • арт. 368 — абраза прэзідэнта;
  • арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады;
  • арт. 3691 — дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь;
  • арт. 370 — знявага дзяржаўных сімвалаў;
  • арт. 391 — абраза суддзі або народнага засядацеля.
Падзяліцца: