Ціханоўская: Змагацца за дэмакратыю ў Беларусі вельмі цяжка
14 чэрвеня, Позірк. Па-сапраўднаму змагацца за дэмакратыю ў Беларусі “вельмі цяжка”, заявіла Святлана Ціханоўская 13 чэрвеня ў Вашынгтоне на цэрэмоніі ўручэння медаля “За заслугі перад дэмакратыяй”.
“Змаганне за дэмакратыю — гэта патрэба тлумачыць сваім дзецям, што іх тату прысудзілі 19 гадоў турмы, таму што ён хоча лепшага жыцця для сваіх дзяцей. Змаганне за дэмакратыю — гэта калі ты пакутуеш ад болю пры чацвёртай стадыі раку, але табе адмаўляюць у лячэнні, таму што ты ў турме”, — цытуе Ціханоўскую яе прэс-служба.
Палітык нагадала пра беларускіх палітзняволеных, якія знаходзяцца за кратамі ў інфармацыйнай блакадзе (інкамунікада), аб удзеле беларусаў у вайне супраць Расіі на баку Украіны, а таксама пра русіфікацію і рэпрэсіі ў краіне. Таксама яна звярнула ўвагу на пераслед у Беларусі журналістаў.
Медаль “За заслугі перад дэмакратыяй” заснаваны амерыканскім Нацыянальным фондам падтрымкі дэмакратыі (NED). Уручаецца асобам, якія праявілі асабістую прыхільнасць да прасоўвання свабоды і правоў чалавека, а таксама будаўніцтва дэмакратычных інстытутаў. Сярод мінулых лаўрэатаў — сенатар Джон Макейн, дзяржсакратар Мадлен Олбрайт, экс-прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавел, экс прэзідэнт Польшчы Лех Валенса ды інш.
Сёлета, акрамя Ціханоўскай, медалём уганараваныя расійскі палітвязень, журналіст Уладзімір Кара-Мурза, лідар рэспубліканскай меншасці ў Сенаце ЗША Мітчал Маконэл, былая спікер Палаты прадстаўнікоў амерыканскага Кангрэса Нэнсі Пелосі і тыбецкі палітык Пенпа Цхерынг, другі дэмакратычна абраны сік’ёнг з Цэнтральнай тыбецкай адміністрацыі.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+