У пошуках нелегальных мігрантаў МУС праверыла ў Мінску рынкі, інтэрнаты і “прыватныя адрасы”

14 чэрвеня, Позірк. Галоўнае ўпраўленне ўнутраных спраў Мінгарвыканкама паведаміла аб правядзенні 3–9 чэрвеня першага этапу аперацыі “Нелегал — 2024”.
Адзначаецца, што мэтай аперацыі з’яўляецца “супрацьдзеянне незаконнай міграцыі, узмацненне кантролю за ўездам, знаходжаннем і перамяшчэннем замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, прафілактыка правапарушэнняў як з боку апошніх, так і ў дачыненні да іх”.
“Супрацоўнікамі службаў і падраздзяленняў мінскага гарнізона праводзілася комплексная адпрацоўка рынкавых комплексаў, інтэрнатаў, прыватных адрасоў, па якіх незаконна пражывалі замежныя грамадзяне, і іншых месцаў магчымага з’яўлення замежнікаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі сталіцы без прававых падстаў”, — гаворыцца ў паведамленні.
Па выніках аперацыі “замежныя грамадзяне прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці, да злосных парушальнікаў ужытыя меры па выправаджэнні з рэспублікі”, заявілі ў мінскім ГУУС.
12 чэрвеня МУС паведаміла, што пры падтрымцы АМАПу затрыманыя 54 незаконныя мігранты ў аграгарадку Калодзішчы (Мінскі раён).
27 траўня пракуратура Першамайскага раёна Мінска накіравала ў суд крымінальную справу паводле абвінавачвання двух замежных грамадзян у арганізацыі незаконнай міграцыі паводле ч. 2 арт. 3711 Крымінальнага кодэкса. Грамадзянства і краіна паходжання абвінавачаных не называюцца.
9 красавіка начальнік упраўлення грамадзянства і міграцыі УУС Мінаблвыканкама Юрый Бразінскі паведаміў, што ў аграгарадку Калодзішчы і вёсцы Вялікае Сціклева (Мінскі раён) супрацоўнікі міліцыі затрымалі дзве групы нелегальных мігрантаў з Афганістана, Емена і Сірыі.
6 чэрвеня памёр 21-гадовы шэраговец 1-й Варшаўскай танкавай брыгады Матэвуш Сітэк. Раніцай 28 траўня Памежная ахова Польшчы паведаміла, што польскі салдат падвергнуўся нападу мігранта, які спрабаваў у складзе вялікай групы незаконна перасекчы мяжу з боку Беларусі. Адзначалася, што іншаземец ударыў яго нажом.
6 чэрвеня паверанаму ў справах Беларусі Аляксею Панкраценку была ўручаная нота пратэсту з “рашучым патрабаваннем спыніць правакацыі на мяжы і арганізацыю міграцыйных плыняў”. Дыпламат быў выкліканы ў МЗС Польшчы ў сувязі са смерцю Сітэка. Варшава запатрабавала ад Мінска “ўстанавіць асобу і выдаць падазраванага ў забойстве польскага грамадзяніна”.
За апошні час на польскіх вайскоўцаў на ўсходняй мяжы было здзейснена 50 нападаў, заявіў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда на пасяджэнні Рады нацыянальнай бяспекі 10 чэрвеня ў Беластоку.
Дэмакратычныя сілы Беларусі ўсклалі адказнасць за гібель вайскоўца і атакі на мяжы на рэжым Лукашэнкі.
27 кастрычніка 2023 года, каментуючы патокі нелегальнай міграцыі з Беларусі ў краіны Еўрасаюза, Аляксандр Лукашэнка заявіў: “Мы не адстойнік, мы нікога тут лавіць не будзем. Тым больш вы (краіны Захаду. — “Позірк“.) іх паклікалі. Хай ідуць”.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі з краінамі ЕС працягваецца з вясны 2021 года.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ лютым Беларусь лідзіравала ў ЕАЭС у росце цэн на прампрадукцыю — даныя ЕЭКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВасілеўская, якая пабывала ў космасе, паскардзілася на адсутнасць "прапісаных у законе" льгот для "герояў Беларусі" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь плануе запусціць спадарожнік зандавання іанасферы ў трэцім квартале 2025 года — НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаСпажывецкія цэны ў сакавіку 2025 года выраслі на 0,8%, у гадавым вымярэнні — на 5,9% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка