Мінск 13:40

ПП НС ратыфікавала пагадненне аб бязвізавым рэжыме з В’етнамам

Крыніца: pixabay.com

19 чэрвеня, Позірк. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу (ПП НС) ратыфікавала 19 чэрвеня міжурадавае пагадненне з В’етнамам аб адмене віз для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў.

Дакумент быў падпісаны ў Ханоі 8 снежня 2023 года і, як паведамлялася, накіраваны на “спрашчэнне ўзаемных паездак грамадзян дзвюх дзяржаў”.

Ён дазволіць “уязджаць, выязджаць, рухацца транзітам і знаходзіцца без віз на працягу тэрміну, які не перавышае 30 дзён”. Агульная працягласць знаходжання не павінна перавышаць 90 дзён у каляндарным годзе.

Акрамя гэтага, у ходзе пасяджэння дэпутаты ратыфікавалі пагадненні з РФ аб праспектах каштоўных папер (падпісана 22 снежня 2023-га ў Маскве) і аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у дакументы па забеспячэнні паралельнай працы аб’яднанай энергетычнай сістэмы (23 лістапада 2023-га ў Маскве).

Таксама ратыфікаваны дагавор аб свабодным гандлі дзяржаў — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза і Іранам (25 снежня 2023-га ў Санкт-Пецярбургу).

Падзяліцца: