Мінск 20:16

У ДТЗ пад Баранавічамі загінуў грамадзянін Расіі

Фота: МУС

20 чэрвеня, Позірк. Адзін чалавек загінуў, пяцёра пацярпелі ў дарожна-транспартным здарэнні ў Баранавіцкім раёне (Брэсцкая вобласць), паведамляе прэс-служба МУС.

ДТЗ здарылася 19 чэрвеня каля 23:30 на аўтадарозе М-1 паблізу вёскі Лясная, адзначае ведамства.

“Паводле папярэдняй інфармацыі, 59-гадовы кіроўца мікрааўтобуса Renault здзейсніў сутыкненне са спадарожным грузавым аўто MAN, якое рухалася наперадзе. Аўтамабіль французскай маркі перакуліўся, з ім сутыкнуўся мікрааўтобус Volkswagen, які ехаў следам”, — гаворыцца ў паведамленні.

Шэсць чалавек з сямі, якія ехалі ў Renault, дастаўлены ў бальніцу, дзе адзін з пасажыраў — 81-гадовы грамадзянін Расіі — памёр.

МУС нагадвае пра “неабходнасць строгага выканання” правілаў дарожнага руху: “Кіроўцам у цёмны час сутак варта быць асабліва ўважлівымі, выбіраць аптымальную хуткасць руху, не здзяйсняць небяспечных манеўраў”.

Падзяліцца: