Траціна палякаў згодныя з прыёмам бежанцаў толькі з Беларусі і Украіны — сацдаследаванне

20 чэрвеня, Позірк. Прыём Польшчай бежанцаў падтрымлівае 49% жыхароў краіны, 35% — з умовай, што гэта павінны быць грамадзяне суседніх краін, такіх як Украіна і Беларусь, сведчаць вынікі апытання, праведзенага службай Opinia24 для Gazeta Wyborcza.
Расія, якая таксама мяжуе з Польшчай, у публікацыі не згадваецца.
14% рэспандэнтаў згодныя з прыёмам бежанцаў з іншых дзяржаў, 2% супраць прыёму, 9% не маюць меркавання па гэтым пытанні.
Паводле даных даследавання, найбольш адкрытымі да бежанцаў з’яўляюцца жыхары буйных гарадоў (32% падтрымкі для грамадзян усіх краін), найменш адкрытыя — тыя, хто пражывае ў гарадах з насельніцтвам да 20 тыс. чалавек (8%) і сельскай мясцовасці (10%).
59% апытаных падтрымліваюць прымяненне загараджальных захадаў (так званых “пушбэкаў”, калі мігрантаў выдвараюць з тэрыторыі краіны) на польска-беларускай мяжы.
80% не супраць, каб уцекачы працавалі ў сферы гандлю, паслуг, медыцыны. 58% апытаных не хочуць бачыць такіх замежнікаў сярод палітыкаў.
У якасці суседзяў бежанцаў гатовыя прыняць 75% удзельнікаў даследавання, у якасці зяця — 64%.
Апытанне праводзілася 4–5 чэрвеня метадам камп’ютэрнага і тэлефоннага інтэрв’ю, удзел прыняў 1.001 чалавек.
3.085 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы мігрантамі з боку Беларусі спынілі суседнія краіны Еўрапейскага саюзу з пачатку чэрвеня, сведчыць праведзены “Позіркам” 19 чэрвеня аналіз звестак памежных ведамстваў.
Польшча папярэдзіла 2.762 спробы.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і ЕС працягваецца з вясны 2021 года.
Пасля падзей 2020 года Польшча самай папулярнай краінай для беларускіх палітычных эмігрантаў.
Асобныя польскія палітыкі перыядычна прапануюць прымаць мігрантаў з беларуска-польскай мяжы і разглядаць кожны выпадак іх легалізацыі асобна. Улады краіны называюць міграцыйны крызіс “гібрыднай атакай”, якую для дэстабілізацыі сітуацыі арганізавалі рэжымы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.
19 чэрвеня ўрад Польшчы дазволіў памежнікам і вайскоўцам, якія патрулююць мяжу, выкарыстоўваць зброю ў крытычных сітуацыях.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСпоўнілася паўгода з пачатку штодзённых спробаў мігрантаў трапіць у ЕС праз беларуска-латвійскую мяжу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваДа 2032 года урачоў можа стаць больш, але "ці ператворыцца колькасць у якасць — вялікае пытанне", заяўляе экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаТурэмная медыцына павінна перайсці ад МУС да Мінздароўя, псіхолагам трэба дбайна працаваць са зняволенымі — ВялічкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаКолькасць стратных арганізацый павялічылася за год больш чым на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць ІП працягвае змяншацца, юрыдычных асоб — расці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


