Нацбанк працягне цяперашнюю курсавую палітыку — Калаур

20 чэрвеня, Позірк. Нацыянальны банк мае намер працягваць рэалізацыю грашова-крэдытнай палітыкі ў рэжыме манетарнага таргетавання, вынікае з заявы старшыні праўлення рэгулятара Паўла Калаура 20 чэрвеня на сумесным пасяджэнні абедзвюх палат парламента.
“З мэтай забеспячэння ў 2023 годзе ўстойлівага функцыянавання валютнага і дэпазітнага рынкаў Нацбанк працягнуў правядзенне курсавой палітыкі ў рэжыме плаваючага курсу”, — цытуе яго прэс-служба Нацбанка.
Да 2015 года рэгулятар арыентаваўся на рэжым фіксаванага курсу, нагадаў Калаур: “Гэта патрабавала пастаяннага расходу міжнародных рэзерваў і адпаведна нарошчвання дзяржаўнага знешняга доўгу. Таму была прынятая пастанова аб пераходзе на рэжым плаваючага абменнага курсу”.
Цяпер Нацбанк ажыццяўляе “пераважна згладжванне кароткатэрміновых ваганняў курсу нацыянальнай валюты”, забяспечваючы “парытэтнае захаванне інтарэсаў розных груп эканамічных агентаў, якія часцяком процілеглыя”, сказаў старшыня праўлення.
“Абраны рэжым курсавой палітыкі дазваляе праз курсавы канал аператыўна рэагаваць на кан’юнктурныя змены і не дапускаць назапашвання дысбалансаў у эканоміцы”, — лічыць Калаур.
Паводле яго слоў, летась дынаміка курсу рубля “шмат у чым вызначалася” змяненнем курсу расійскай валюты, што адлюстроўвае “значнасць расійскага рынку ў знешнім гандлі Беларусі”. Па выніках года афіцыйны курс беларускага рубля ў адносінах да расійскага павысіўся на 7,5%, да долара ЗША — знізіўся на 16,1%, да кітайскага юаня — на 15%.
Афіцыйны курс долара ў студзені 2024 года знізіўся на 0,01% (з 3,1775 да 3,1771 рубля) — гэта быў шосты паказчык на тэрыторыі былога СССР; у лютым — вырас на 1,95% (да 3,2391) — другое месца пасля Расіі (+2,89%), за два месяцы — на 1,94% (шостае месца); у сакавіку — на 0,33% (да 3,2498) — пятае месца, за тры месяцы — на 2,28% (трэцяе); у красавіку — на 0,14% (3,2542) — шостае месца, за чатыры месяцы — на 2,41%; у траўні знізіўся на 1,48% (3,2059) — трэцяе месца, за пяць месяцаў вырас на 0,89% (восьмае).
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 5 кастрычніка — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць настаўнікаў у Беларусі за пяць гадоў скарацілася на 13,3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі працягвае павялічвацца колькасць вакансій для замежных работнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаДля Еўропы цяпер час захоўваць вернасць каштоўнасцям, а не падпарадкоўвацца інтарэсам бізнесу, лічыць ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Мы хацелі б, каб пасля заканчэння эпохі Лукашэнкі ў Беларусі развіваўся прыватны бізнесМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы хочам, каб Беларусь стала такой, як сённяшняя Іспанія, — свабоднай, дэмакратычнай і моцнай еўрапейскай краінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБарэль: Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся ў 1994 годзе і працягваюцца дагэтульМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства


