ДТСААФ купіць авіятэхніку за кошт часткі сродкаў на абслугоўванне дзярждоўгу
21 чэрвеня, Позірк. Савет міністраў вырашыў павялічыць выдаткі рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаныя на забеспячэнне мабілізацыйнай падрыхтоўкі і мабілізацыі Добраахвотным таварыствам садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту (ДТСААФ), вынікае з пастановы № 434 ад 19 чэрвеня.
Згодна з дакументам, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 21 чэрвеня, Міністэрства фінансаў павінна накіраваць ДТСААФ на набыццё авіятэхнікі 3,85 млн рублёў (каля 1,2 млн долараў). На гэту ж суму будуць зменшаны выдаткі рэспубліканскага бюджэту, прызначаныя на абслугоўванне знешняга дзяржаўнага доўгу.
На пачатку траўня ўрад вырашыў накіраваць на дзіцячае санаторна-курортнае лячэнне 25 млн 124,6 тыс. рублёў — таксама за кошт часткі сродкаў, прызначаных для абслугоўвання знешняга дзярждоўгу.
14 чэрвеня Нацыянальны банк паведаміў, што валавы знешні доўг Беларусі за студзень — сакавік 2024 года зменшыўся на 498,6 млн долараў (1,4%) — да 36 млрд 376,8 млн на 1 красавіка. На 1 студзеня гэты паказчык складаў 36 млрд 875,4 млн долараў.
У адпаведнасці з законам аб актуальным рэспубліканскім бюджэце на абслугоўванне знешняга дзярждоўгу было закладзена 3 млрд 655 млн 268 тыс. 109 рублёў.
4 лютага ў эфіры тэлеканала “Беларусь 1” беларускі амбасадар у РФ Дзмітрый Круты заявіў, што Расія “чуе ўсе прапановы” Беларусі: “Мінфінансаў (верагодна, Расіі. — “Позірк“.) выпрацоўвае стратэгію працы з доўгам і працэнтамі на 2024–2026 гады для таго, каб дзярждоўг не ціснуў на бюджэт Беларусі. Каб мы маглі накіроўваць сродкі на інвестыцыйныя праекты, падтрымліваць праекты ў Беларусі і захоўваць на бяспечным узроўні золатавалютныя рэзервы”.
Паводле інфармацыі Сусветнага банка, у 2022 годзе найбуйнейшым крэдыторам Беларусі была Расія. Запазычанасць перад ёй дасягнула амаль 8,24 млрд долараў.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС ніжэйшая, чым на пачатку кастрычніка, але вышэйшая, чым у папярэднія дніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 2–4 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПраз 35 гадоў пасля стварэння ліквідуецца Беларуская асацыяцыя садзейнічання ААНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, ПалітыкаКалі Канапацкую зарэгіструюць, ёй будзе дазволена крытыкаваць Расію — ЛябедзькаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЛетась даходы ад паляўнічага турызму ў Беларусі з удзелам замежнікаў павялічыліся на 30% — МінлясгасМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка