Мінск 14:05

У Беларусі даражэе паліва — шосты раз у рамках плана паэтапнага падвышэння кошту

Ілюстрацыйнае фота: freepik.com

24 ліпеня, Позірк. Гранічныя раздробныя цэны на аўтабензіны і дызельнае паліва 25 чэрвеня павялічацца на 1 капейку, паведамляе прэс-служба “Белнафтахіма”.

20 траўня канцэрн абвясціў пра паэтапнае падвышэнне кошту паліва на 8 капеек — па капейцы на працягу васьмі тыдняў. Чарговае падаражэнне — шостае ў рамках гэтага плана.

Такім чынам, гранічныя цэны на АЗС з 25 чэрвеня складуць: АІ-92-К5-Еўра — 2,32 рубля, АІ-95-К5-Еўра — 2,42 рубля, АІ-98-К5-Еўра — 2,64 рубля, ДТ-К5 — 2,42 рубля.

Да абвяшчэння згаданага плана цэны на маторнае паліва змяняліся 5 траўня 2023 года. Тады канцэрт дзясяты раз запар знізіў іх на 1 капейку.

Праведзены раней “Позіркам” аналіз даных Еўразійскай эканамічнай камісіі паказаў, што па дарагоўлі бензіну Беларусь займае другое месца ў Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС), дызельнага паліва — чацвёртае.

Падзяліцца: