Мінск 04:20

Структуры дэмсіл павінны паказаць беларусам альтэрнатыву рэжыму Лукашэнкі — Ціханоўская

Архіўнае фота: "Позірк"

25 чэрвеня, Позірк. Беларусы ўсё яшчэ маюць памкненне да дэмакратычных перамен, яго падтрымка павінна стаць прыярытэтам, заявіла кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Святлана Ціханоўская 25 чэрвеня ў Бруселі.

Гэтай прамовай, паведаміў “Позірку” галоўны дарадца палітыка Франак Вячорка, яна адкрыла трэцяе пасяджэнне кансультатыўнай групы Еўрасаюза і беларускіх дэмакратычных сіл.

“Мы працягнем умацоўваць нашыя дэмакратычныя інстытуты, каб паказаць беларусам, у тым ліку наменклатуры, альтэрнатыву рэжыму, — сказала Ціханоўская. — Сярод дзяржаўных служачых і нават вайскоўцаў маецца шмат прыхільнікаў дэмакратычных перамен. Яны не могуць цяпер адкрыта выступаць супраць рэжыму, але яны могуць дапамагчы нам інфармацыяй і апынуцца на правільным баку, калі надыдзе момант”.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: