Прэзідэнт Польшчы навал “гібрыдную атаку” Мінска перашкодай для кітайскай ініцыятывы “Пояс і шлях”
26 чэрвеня, Позірк. “Гібрыдная атака” на беларуска-польскай мяжы стала перашкодай для рэалізацыі кітайскай ініцыятывы “Пояс і шлях”, заявіў 26 чэрвеня прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда па выніках сустрэчы са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам.
Польскі лідэр паведаміў, што абмяркоўваў пытанні эканамічнага супрацоўніцтва, палітыкі і “самыя важныя на сёння — пытанні бяспекі” са старшынёй КНР “падчас сустрэчы сам-насам” на працягу чатырох гадзін.
“Я казаў у кантэксце нашых двухбаковых адносін з Кітаем, і палітыкі, якую мы праводзім гадамі <…> у рэалізацыі ідэі “Пояс і шлях”, дзе Польшча павінна была быць партнёрам Кітая, акном для Кітая ў Еўропу, не толькі ў наш [рэгіён ] <…>, не толькі ў цэнтральную Еўропу, але і ўвесь Еўрасаюз”, — падкрэсліў Дуда (цытата па трансляцыі яго канцылярыі ў сацсетках).
Паводле слоў прэзідэнта, менавіта ў бок Польшчы ідуць прамыя чыгуначныя пуці з Чэнду (міжнародны чыгуначны тэрмінал, асноўны чыгуначны хаб у паўднёва-ўсходняй правінцыі Кітая Сычуань, — “Позірк”.)”.
“Адзін з гэтых чыгуначных маршрутаў праходзіць праз Украіну і не дзейнічае праз тое, што там вайна, іншы праходзіць праз Беларусь. Беларуская гібрыдная атака на нашу мяжу, на жаль, моцна ўплывае на магчымасці гандлёвага абмену і перашкаджае гэтай ідэі “Пояса і шляха”, — падсумаваў Дуда.
Раней паведамлялася, што Дуда на перамовах з Сі Цзіньпінам 24 чэрвеня ў Пекіне закрануў пытанні, звязаныя з “ціскам, гібрыднай атакай”, якую “беларускія ўлады праводзяць на польскай мяжы з 2021 года”. Па выніках сустрэчы палітык зазначыў, што “падрабязна абмеркаваў сітуацыю” з кітайскім лідэрам, паведаміў аб праблемах трансгранічнага руху, якія ўзніклі з-за “негатыўнага стаўлення беларускіх уладаў”.
24 чэрвеня ў Мінску міністр замежных спраў Сяргей Алейнік па выніках перагавораў з расійскім калегам Сяргеем Лаўровым заявіў, што Беларусь гатова абмяркоўваць з Польшчай бяспеку на граніцы “на раўнапраўнай і ўзаемапаважлівай аснове”.
Паводле слоў Алейніка, “адзіны шлях дээскалацыі — гэта шлях да дыялогу”.
“Калі Польшча да гэтага гатова, хаця б па пытаннях прыгранічнага супрацоўніцтва, якое згорнута па ініцыятыве польскага боку і іншых еўрапейскіх партнёраў, то мы гатовы гэтыя тэмы абмяркоўваць”, — адзначыў ён.
Цяпер на мяжы Польшчы і Беларусі працуе два пункты пропуску: для пасажырскіх перавозак — Цярэспаль (з другога боку — Брэст), для грузавых — Кукурыкі (Казловічы).
6 чэрвеня стала вядома пра смерць польскага вайскоўца 1-й танкавай брыгады Матэвуша Сітэка, параненага нажом 28 траўня на мяжы з Беларуссю. Па інфармацыі Памежнай аховы Польшчы, вайсковец падвергся нападу мігранта, які ў складзе вялікай групы спрабаваў незаконна перасекчы мяжу з боку Беларусі.
13 чэрвеня на польска-беларускай мяжы распачала дзеянне буферная зона. Паводле інфармацыі МУС Польшчы, дзякуючы ёй колькасць спробаў парушэння мяжы скарацілася прыкладна на траціну.
Міграцыйны крызіс, які працягваецца з вясны 2021 года, Варшава, Рыга і Вільнюс называюць “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
З пачатку 2024 года суседнія краіны Еўрасаюза спынілі 22.6 тыс. спроб нелегальнага перасячэння мяжы мігрантамі з боку Беларусі, у тым ліку Польшча — амаль 19,9 тыс.
Не менш за 107 спроб нелегальнага перасячэння мяжы мігрантамі з боку Беларусі спынілі 25 чэрвеня суседнія краіны Еўрасаюза, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных пагранічных ведамстваў (суткамі раней — 87).
Польшча прадухіліла “больш за 100” спроб.
Пра тое, што Польшча разглядае магчымасць закрыцця ўсіх пераходаў на мяжы з Беларусь, заявіў 22 чэрвеня міністр замежных справаў Радаслаў Сікорскі.
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2014 года ў 10 разоў зменшылася колькасць арганізацый, якія не плацілі заробкі ў тэрмін — ДзяржкантрольМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЕўрапейскія перавозчыкі хацелі б аднавіць авіязносіны з Беларуссю, але палітыкі супраць — чыноўнік Мінтранса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКіраўнік Віцебскага аблвыканкама прыгразіў жорсткімі мерамі за парушэнні гандлёвымі цэнтрамі правілаў пажарнай бяспекіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаАмбасадар у Кеніі Взяткін бачыць "пэўны патэнцыял" ва ўдзеле Беларусі ў рэканструкцыі офіса ААН у Афрыцы — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаНа фоне санкцый улады маюць намер "пераарыентаваць бізнес на працу з айчынным сэканд-хэндам" — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка