Пагадненне МАРГ з гандлёвымі сеткамі аб сацыяльных зніжках падоўжанае яшчэ на квартал
26 чэрвеня, Позірк. Пагадненне аб зніжках на тавары першай неабходнасці для сацыяльна неабароненых катэгорый насельніцтва паміж 14 гандлёвымі сеткамі і Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) падоўжанае на трэці квартал 2024 года, паведамляе прэс-служба ведамства.
Суб’екты гандлю працягнуць прадастаўляць зніжку ў памеры да 10%. Зніжку могуць атрымаць шматдзетныя сем’і, малазабяспечаныя, інваліды, пенсіянеры пры куплі 29 груп тавараў паўсядзённага попыту, такіх як хлеб, мука, аўсяныя шматкі, пярловыя крупы, макаронныя вырабы, ялавічына, свініна, мяса курэй, малако, кефір, смятана, тварог, яйкі, яблыкі, гародніна і інш.
Паводле слоў намесніка кіраўніка МАРГ Івана Вежнаўца, за перыяд дзеяння пагаднення выдадзена каля 2 млн адпаведных картак, агульная сума атрыманага дысконту склала крыху менш за 70 млн рублёў.
Выканаўчы дырэктар Асацыяцыі рознічных сетак Беларусі Наталля Шаблінская заявіла, што “эканамічная сітуацыя складваецца так, што трэба лічыць і вывяраць кожную лічбу, а не проста паабяцаць”.
Пагадненне паміж МАРГ і рытэйлерамі было заключана 17 студзеня 2022 года, затым неаднаразова падаўжалася.
Беларусь з паказчыкам 2,77% заняла сёмае месца па росце спажывецкіх цэн за студзень — травень 2024 года на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз даных нацыянальных органаў статыстыкі.
У 2023 годзе спажывецкія цэны ў Беларусі выраслі на 5,84% (пятае месца на тэрыторыі былога СССР).
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+