Павялічана мінімальная колькасць супрацоўнікаў у ацэначных арганізацыях

27 чэрвеня, Позірк. З двух да пяці павялічана мінімальная колькасць супрацоўнікаў у ацэначных арганізацыях у адпаведнасці з падпісаным 27 чэрвеня Аляксандрам Лукашэнкам указам № 266.
Пры гэтым для арганізацый, якія ажыццяўляюць экспертызу дакладнасці ацэнкі, уведзены дадатковыя патрабаванні аб наяўнасці ў штаце не менш як двух экспертаў-ацэншчыкаў і аб ажыццяўленні ацэначнай дзейнасці не менш як шэсць гадоў. Гэта, па паведамленні прэс-службы Лукашэнкі, “дазволіць павысіць якасць паслуг за кошт выкарыстання калектыўнага вопыту”.
Дакументам устаноўлены мінімальныя памеры статутнага фонду для ацэначных арганізацый у памеры не менш як 50 тыс. рублёў, а для экспертных — 100 тыс., што “будзе з’яўляцца гарантыяй забеспячэння іх фінансавай устойлівасці, патэнцыяльнай крыніцай выплаты імі пры неабходнасці кампенсацыі магчымага ўрону”.
У адпаведнасці з указам ад 13 кастрычніка 2006 года нумар 615 “Аб ацэначнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь”, у які ўнесены змяненні, рэестр ацэншчыкаў вядзецца Дзяржаўным камітэтам па маёмасці. Аператарам дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмы “Дзяржаўны рэестр ацэншчыкаў” з’яўляецца ГУП “Нацыянальнае кадастравае агенцтва”.
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- КДБ дадаў у "спіс тэрарыстаў" яшчэ дзесяць чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваУ Баранавічах перакрыты рэкорд холаду амаль паўвекавой даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаГрузія не ўпусціла назад яшчэ аднаго актывіста беларускай дыяспарыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаЗа траціну 2025 года фізічныя асобы прадалі валюты амаль на 238 млн долараў больш, чым набылі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+