На ўсёй тэрыторыі Беларусі ўведзена абмежаванне на наведванне лясоў

30 чэрвеня, Позірк. На ўсёй тэрыторыі Беларусі 30 чэрвеня дзейнічае абмежаванне на наведванне лясоў, сведчыць інтэрактыўная карта на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
Адпаведнае абмежаванне ўведзена ў 118 раёнах краіны.
Забаронаў на наведванне лясоў няма.
Пры абмежаванні (жоўты ўзровень пажарнай небяспекі) лясы можна наведваць, але не на аўтатранспарце і без развядзення вогнішчаў. Пры забароне (чырвоны ўзровень) у лес хадзіць нельга.
Увядзенне абмежаванняў і забаронаў — адказнасць райвыканкамаў. У кожным раёне прымяняюцца свае меры абмежавальнага характару (час наведвання, уезд на транспарце, асобныя ўчасткі ляснога фонду).
Паводле аператыўных даных Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, за мінулыя суткі на тэрыторыі Беларусі ліквідаваны адзін лясны пажар на плошчы 0,4 га, адзін тарфяны пажар (0,17 га) і два пажары травы і кустоў (агульная плошча 0,008 га).
28 чэрвеня на беларускіх метэастанцыях зафіксавана дзесяць тэмпературных рэкордаў.
Абсалютны максімум зарэгістраваны ў Вілейцы — 32,9 градуса вышэй за нуль, Лідзе — 32,8 (было 31,1), Лынтупах — 32,5 (30,5), Валожыне і Ваўкавыску — 32,2 (30,2 і 31,7 адпаведна), Гродне — 31,9 (31,5), Докшыцах — 31,1 (31), Ашмянах — 30,9 (30,1), Нарачы — 30,7 (30,1), Езярышчы — 30,2 (29,7).
У Мінску да паўтарэння рэкорду дня не хапіла 0,1 градуса (31,4 супраць 31,5 у 2022 годзе).
Абсалютны максімум дня — 34,3 градуса (28 чэрвеня 2022 года ў Лельчыцах).
Паводле прагнозу Белгідрамета, гарачае надвор’е на ўсёй тэрыторыі краіны захаваецца да 1 ліпеня, на паўднёвым усходзе — мінімум да 2 ліпеня. Месцамі чакаецца да 35–36 градусаў.


- ГрамадстваПацыенты ў Беларусі не бачаць, хто атрымлівае доступ да іх даных у электроннай сістэме аховы здароўя — прадстаўніца Фонду медсалідарнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСпоўнілася паўгода з пачатку штодзённых спробаў мігрантаў трапіць у ЕС праз беларуска-латвійскую мяжу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваДа 2032 года урачоў можа стаць больш, але "ці ператворыцца колькасць у якасць — вялікае пытанне", заяўляе экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаТурэмная медыцына павінна перайсці ад МУС да Мінздароўя, псіхолагам трэба дбайна працаваць са зняволенымі — ВялічкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаКолькасць стратных арганізацый павялічылася за год больш чым на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць ІП працягвае змяншацца, юрыдычных асоб — расці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства

