Ад палітвязня Кастусёва два месяцы не прыходзяць лісты

1 ліпеня, Позірк. Ад 67-гадовага старшыні дэ-юрэ ліквідаванай Партыі БНФ Рыгора Кастусёва два месяцы няма лістоў, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна” са спасылкай на зяця палітвязня Дзмітрыя Антончыка.
Паводле яго слоў, лістоў ад Кастусёва сваякі не атрымліваюць з пачатку траўня — раней такога вялікага перапынку ў перапісцы не было.
“Апошняя паштоўка, нават не ліст, была 9 траўня з віншаваннямі да дня нараджэння яго жонкі. Але відаць, што ў яго вельмі вялікія праблемы з перапіскай, бо лісты яму не даходзяць пачкамі”, — паведаміў Антончык.
4 красавіка стала вядома, што адразу пасля правядзення медыцынскай маніпуляцыі анкахворага Кастусёва адправілі ў камеру. Палітыку вывелі катэтар з мачавой бурбалкі. Паводле медыцынскіх крыніц, такое ўмяшанне робяць для вывядзення мачы альбо для выканання некаторых лячэбных задач. Звычайна яно праводзіцца раз у тры-чатыры тыдні.
15 студзеня суд Івацэвіцкага раёна пастанавіў замяніць Кастусёву рэжым утрымання на турэмны. У лістападзе мінулага года паведамлялася, што мужчына знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу, у чэрвені і ліпені палітыка па меншай меры чатыры разы адпраўлялі ў штрафны ізалятар на 10 сутак. Яго пазбавілі спатканняў са сваякамі, у яго адабралі асабістыя запісы і кантакты для перапіскі.
Кастусёў знаходзіцца ў няволі з 12 красавіка 2021 года. 5 верасня 2022-га Мінскі абласны суд (суддзя Уладзімір Арэшка) прыгаварыў яго да 10 гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэкса (змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам) у рамках палітычна матываванай “справы змоўшчыкаў”. Кастусёў віну не прызнаў.
29 лістапада 2022 года Вярхоўны суд адхіліў яго скаргу і пакінуў прысуд у сіле.
9 снежня 2022 года МУС унесла палітвязня ў пералік асоб, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”.
У Беларусі шэраг палітвязняў знаходзіцца ў інфармацыйнай блакадзе (інкамунікада). Больш за год няма вестак ад Марыі Калеснікавай, Мікалая Статкевіча, Сяргея Ціханоўскага, Ігара Лосіка, Віктара Бабарыкі, Максіма Знака.
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваАд пачатку года на чыгунцы загінула дзевяць чалавек, пяцёра атрымалі сур'ёзныя траўмы — МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа год колькасць дзяцей, што загінула ад вонкавых прычын, павялічылася больш як на траціну (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаСтаршыня Рады БНР, якая жыве ў Канадзе, параўнала Беларусь з ёй — краіна "бароніцца ад ЗША"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВ.а. прадстаўніка АПК Баркоўскі: Дзень Волі павінен быць самым шаноўным святам для Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаНа акцыі ў гонар Дня Волі ў Варшаве ксёндз Барок заклікаў “гартаваць волю”, бо “ідзе час вяртаць Беларусь”Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка