Лукашэнка заявіў, што не будзе абараняць Еўрасаюз на мяжы з Польшчай
2 ліпеня, Позірк. Нелегальныя мігранты ідуць у Еўрасаюз, таму што іх туды “паклікалі”, у Беларусі іх “лавіць не будуць”. Пра гэта, паводле інфармацыі дзяржСМІ, заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 2 ліпеня на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці.
“Мы да ўвядзення санкцый вельмі сур’ёзна з Захадам супрацоўнічалі, аж да таго, што заключылі дамову аб рэадмісіі. Потым яны ад гэтага адмовіліся. Мы лавіць іх не будзем. Наша справа — забяспечыць бяспеку народа”, — сказаў Лукашэнка.
“Галоўнае ў тым, што я не маю намеру аддаваць загад памежнікам, вайскоўцам і іншым, каб яны абаранялі Еўрапейскі саюз на мяжы Беларусі і Польшчы. Вы накінулі пятлю на нашу шыю і яшчэ прымушаеце нас, каб мы абаранялі вас ад гэтых небарак”, — заявіў ён.
18 траўня прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск паведаміў, што ўрад выдзяляе 10 млрд злотых (2,54 млрд долараў) у рамках новай праграмы “Шчыт Усход” на ўмацаванне мяжы з Беларуссю і Расіяй.
Намеснік міністра нацыянальнай абароны Польшчы Цэзары Томчык заявіў тады, што праектам прадугледжана забеспячэнне бяспекі каля 700 км мяжы, у тым ліку 400 км мяжы з Беларуссю. Завяршыць праект ваеннае ведамства плануе да 2028 года.
6 чэрвеня стала вядома пра смерць польскага вайскоўца 1-й танкавай брыгады Матэвуша Сітэка, параненага нажом 28 траўня на мяжы з Беларуссю. Паводле інфармацыі Памежнай аховы Польшчы, вайсковец зазнаў напад мігранта, які ў складзе вялікай групы спрабаваў незаконна перасекчы мяжу з боку Беларусі.
13 чэрвеня на польска-беларускай мяжы пачала дзейнічаць буферная зона, пакуль тэрмін вызначаны ў 90 дзён. Паводле інфармацыі МУС Польшчы, дзякуючы ёй колькасць спробаў парушэння мяжы скарацілася прыкладна на траціну.
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі 22 чэрвеня паведаміў, што ў сувязі з дзеяннямі Беларусі разглядаецца магчымасць закрыцця ўсіх памежных пераходаў паміж дзвюма краінамі.
23 чэрвеня ў каментары тэлеканалу “Беларусь 1” дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч заявіў, што Беларусь ахоўвае сваю мяжу, “але мігранты ёсць, былі і ідуць, іх не спыніш”.
“Гэта людзі, якія нацэленыя на добрае жыццё, жыццё на Захадзе, пра якое Захад увесь час распавядае нам”, — сказаў ён.
На думку Вальфовіча, мігрантаў “не больш сёння, чым калі б там ні было, проста нагнятанне абстаноўкі з боку Польшчы, з боку прыбалтыйскіх дзяржаў, вядома, кажа аб іх недальнабачнай палітыцы”.
Вальфовіч зняпраўдзіў абвінавачванні на адрас беларускіх уладаў у “падштурхоўванні мігрантаў для таго, каб яны наносілі нейкую шкоду, перш за ўсё польскаму боку”.
“Беларускі бок ніякіх крокаў не робіць. Мы ахоўваем сваю мяжу”, — заявіў ён. Пры гэтым дзяржсакратар Савета бяспекі не патлумачыў, чаму мігрантам атрымоўваецца набліжацца да межаў сумежных краін Еўрасаюза і спрабаваць штурмаваць іх.
Паводле падлікаў “Позірку”, заснаваных на звестках памежных службаў, у 2024 годзе суседнія краіны ЕС спынілі 22.995 спробаў пранікнення на сваю тэрыторыю з Беларусі (Польшча — 20.202, Латвія — 2.540, Літва — 253) — на 20,3% больш, чым за аналагічны леташні перыяд (19.115) (даныя на 29 чэрвеня).
Міграцыйны крызіс, які працягваецца з вясны 2021 года, Варшава, Рыга і Вільнюс называюць “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку года суседнія краіны ЕС спынілі 35 тыс. спробаў пранікнення нелегальных мігрантаў з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаНа беларускім валютным рынку “няма ніякага шторму” — эксперт BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаBEROC: Інфляцыя застаецца нізкай для спажывецкага попыту, які склаўся ў эканоміцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка