Нацбанк пакінуў ранейшым пералік сістэмна значных банкаў на 2026 год

21 лістапада, Позірк. Нацыянальны банк пакінуў ранейшым пералік сістэмна значных банкаў на 2026 год, вынікае з паведамлення прэс-службы рэгулятара.
Да першай групы “сістэмнай значнасці”, як і раней, адносяцца “Беларусбанк”, “Белаграпрамбанк”, “Прыёрбанк” і “Альфа-Банк”.
У другой групе “Сбер Банк”, “Белгазпрамбанк”, “Белінвестбанк”, “Банк БелВЭБ”, “МТБанк”, “Банк ВТБ (Беларусь)” і “БНБ-Банк”.
Такім чынам, сістэмна значнымі лічацца 11 банкаў.
Рэгулятар паведаміў, што “банкі, аднесеныя да ліку сістэмна значных, маюць забяспечыць выкананне нарматываў дастатковасці нарматыўнага капіталу, значэнне якіх вызначаецца з улікам буфера сістэмнай значнасці”. “У названых банках саветам дырэктараў (назіральнай радай) з ліку яго членаў і работнікаў банка павінен быць сфармаваны камітэт па ўзнагароджаннях, які ўзначальвае незалежны дырэктар”, — адзначае Нацбанк.
Прыбытак банкаў, што працуюць у Беларусі, на 1 кастрычніка 2025 года склаў 3 млрд 386,8 млн рублёў — на 11,1% больш, чым месяцам раней (3 млрд 48,2 млн), і на 19,2% больш, чым на аналагічную дату 2024-га (2 млрд 842,3 млн).
Нарматыўны капітал на пачатак кастрычніка складаў 24 млрд 576,9 млн рублёў (+1,8% за месяц і +12% у гадавым вымярэнні); схільныя да крэдытнай рызыкі актывы — 117 млрд 499,7 млн (+10,1 і +11,2% адпаведна), неабслугоўваныя актывы — 2 млрд 863,9 млн (-5,4% і -8,9%).
На 21 лістапада 2025 года ў Беларусі зарэгістраваны 21 банк (тры з іх — са 100-працэнтным замежным удзелам). Іх статутны капітал на 1 кастрычніка складаў 11 млрд 603,3 млн рублёў (за месяц не змяніўся, у гадавым вымярэнні павялічыўся на 16,5%).
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 19 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 21 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



