Падпісаны закон аб амністыі, асуджаных з палітычных матываў ён не закранае

3 ліпеня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка 2 ліпеня падпісаў закон № 19-З “Аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Дакумент апублікаваны 3 ліпеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Згодна з арт. 12 закона, амністыя не распаўсюджваецца на “ўключаных <…> у пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці, або ў пералік арганізацый і фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці”. У апошнія гады ўлады папаўняюць гэтыя спісы пераважна імёнамі асуджаных па справах палітычнага характару.
У той жа час закон прадугледжвае змякчэнне або вызваленне ад пакарання, скарачэнне тэрміну і іншыя меры ў дачыненні да шырокага кола грамадзян, у тым ліку непаўналетніх, адзінокіх мужчын з дзецьмі да 18 гадоў, шматдзетных жанчын ды інш.
Раней паведамлялася, што амністыя закране 7.850 чалавек. Цалкам ад пакарання вызваляць 2.090 асоб, неадбытую частку крымінальнага пакарання здымуць з 800, арышт — з 40. Для 260 чалавек прадугледжана замена пазбаўлення волі на “больш мяккае пакаранне” (абмежаванні свабоды без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу), 4.550 асобам тэрмін пакарання скароцяць на 1 год.
2 ліпеня Лукашэнка анансаваў вызваленне цяжкахворых асуджаных — апанентаў улады.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ сістэме сярэдняй адукацыі Беларусі задзейнічана каля 2 тыс. "кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаЗа сем месяцаў 2025 года ў абароненым грунце вырашчана на 0,7% менш гародніны, чым за той жа леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаТолькі ў адной з шасці свабодных эканамічных зон атрымалася нарасціць прыбытак у першым паўгоддзі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13–15 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаФрыдман: Тое, што Трамп першай тэмай падняў вызваленне палітвязняў, выклікае некаторы аптымізм (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка