Частка палітвязняў адмовілася выходзіць на волю 3 ліпеня, не пагадзіўшыся з умовамі ўладаў — “Вясна”

8 ліпеня, Позірк. Некаторыя палітычныя зняволеныя адмовіліся выходзіць на волю 3 ліпеня, не пагадзіўшыся з умовамі ўладаў, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
“Верагодна, гэта звязана з тым, што частка палітвязняў выйшла на волю па памілаванні — ім прыйшлося пісаць прашэнне на імя [Аляксандра] Лукашэнкі. Вядома, што замест гэтых людзей выйсці на волю прапанавалі іншым палітвязням”, — адзначаюць праваабаронцы.
Таксама паведамляецца, што працэдура вызвалення адбывалася “вельмі хутка” — “некаторым нават не далі сабраць свае рэчы”.
Праваабаронцам вядома пра 18 палітзняволеных, якія 3 ліпеня выйшлі на волю. Сярод іх — 4 жанчыны і 14 мужчын, у тым ліку асуджаны да 10 гадоў калоніі і палітык Рыгор Кастусёў, у якога анкалагічнае захворванне.
Прозвішчы іншых вызваленых вязняў не публікуюцца з меркаванняў бяспекі.
2 ліпеня Аляксандр Лукашэнка анансаваў вызваленне цяжкахворых апанентаў улады. У той жа дзень ён падпісаў закон аб амністыі з нагоды 80-годдзя вызвалення Беларусі, які аднак, паводле зместу, не распаўсюджваецца на асоб з “экстрэмісцкіх спісаў”.
Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш на сустрэчы з Лукашэнкам 4 ліпеня ў Астане (Казахстан) выказаў пажаданне, каб амністыя, у выніку якой было вызвалена некалькі палітвязняў, стала “крокам да поўнай павагі правоў чалавека і асноўных свабод у Беларусі”. Ён выказаў занепакоенасць сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, паведаміла ААН.
Да вызвалення ўсіх палітвязняў заклікалі ЗША і ЕС.
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з дыпламатамі з 22 краін крокі па вызваленні палітвязняў, паведаміла пра планы дэмсіл (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь другі месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС паводле дынамікі сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе малы і сярэдні бізнес амаль на чвэрць павялічыў выручку ад продажаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка