Пры навучанні ў аўташколе на машыне з аўтаматычнай КПП экзамен будуць прымаць толькі на такіх жа аўтамабілях — ДАІ
8 ліпеня, Позірк. З 6 ліпеня грамадзяне, якія прайшлі навучанне на аўтамабілях з немеханічнай каробкай пераключэння перадач (КПП), змогуць здаваць практычны экзамен на атрыманне вадзіцельскіх правоў толькі на аналагічных транспартных сродках, паведаміў на прэс-канферэнцыі 8 ліпеня старшы інспектар галоўнага ўпраўлення ДАІ Павел Санкевіч, каментуючы змены ў закон “Аб дарожным руху”, якія ўступілі ў сілу.
Калі ж навучанне ў аўташколе пройдзена на аўто з “механікай”, дадаў ён, то экзамен можа прымацца на машынах як з механічнай трансмісіяй, так і без яе.
Паводле слоў Санкевіча, у адпаведнасці з прынятымі папраўкамі, правы кіроўцы, выдадзеныя ў Расіі, цяпер можна памяняць на беларускія без здачы тэарэтычнага экзамену. Гэта палажэнне дзейнічае ў дачыненні да грамадзян Беларусі і РФ.
Правы, атрыманыя ў іншых краінах, адзначыў прадстаўнік ДАІ, у выпадку іх страты дазволена абмяняць на беларускія пры наяўнасці пацверджання адпаведнай інфармацыі з консульскай службы альбо іншых упаўнаважаных устаноў гэтых дзяржаў. Для такога абмену не спатрэбіцца дублікат згубленага пасведчання, удакладніў старшы інспектар.
Санкевіч паведаміў, што калі ў кіроўцы адкрытыя катэгорыі А, А1, B, C, то пры атрыманні права кіравання транспартнымі сродкамі іншых катэгорый тэарэтычны экзамен здаваць не трэба — за выключэннем выпадкаў вяртання пасведчання кіроўцы пасля яго пазбаўлення.
На паўторны кваліфікацыйны экзамен паводле новага закона варта запісвацца загадзя, сказаў спікер. Акрамя гэтага, паводле яго слоў, вызначаныя падставы для адмовы ў здачы экзамену: адсутнасць медыцынскай даведкі, дакументаў, якія пацвярджаюць навучанне ў аўташколе (або іх мінулы тэрмін дзеяння, выпраўленні ў паперах), а таксама ўзрост, недастатковы для допуску да іспытаў (AM, А1 — 16 гадоў, А, B, C — 18 гадоў, D, E — 21 год). Не дазволяць здаць экзамен і тым, хто пазбаўлены або абмежаваны ў праве кіравання транспартным сродкам.
Экзамен па кіраванні на катэгорыю А будзе прымацца на матацыклах з аб’ёмам рухавіка больш за 220 куб. см (раней больш за 125 куб. см), на катэгорыю С — на вучэбна-грузавых аўтамабілях максімальна дапушчальнай масай больш за 8 т, на катэгорыю D — на аўтобусах, у якіх не менш за 23 пасажырскія месцы.
Пры здачы на правы катэгорыі СЕ аўтамабіль павінен быць катэгорыі C (не больш за 8 тон), а прычэп важыць не менш за 2 тон і мець адлегласць паміж восямі не менш за два метры, альбо агульную даўжыню прычэпа 5 метраў. Экзамен на DE будзе праводзіцца на аўтамабілі катэгорыі D і з прычэпам CE альбо на аўтамабілі з агульнай даўжынёй больш за 15 метраў.
“Выключана патрабаванне па працягласці практычнага экзамену. Раней гэта было 4 км. Цяпер мы абмяжоўваемся выкананнем асноўных элементаў, якія прадугледжаныя для здачы незалежна ад працягласці і даўжыні дыстанцыі”, — сказаў Санкевіч.
Пры здачы на катэгорыю А дазваляецца адна памылка. Пры гэтым экзамен будзе працягнуты з нявыкананага элемента.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў непрызнанне выбараў у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+