Генпракуратура ўзбудзіла 20 крымінальных спраў за хабар

8 ліпеня, Позірк. Супрацоўнікі МУС у выніку праверкі ў Мінскай вобласці выявілі схемы перадачы хабару “дзясяткам службовых асоб”, паведаміў 8 ліпеня намеснік начальніка ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генеральнай пракуратуры Дзмітрый Брылёў.
Відэафрагмент з яго выступам апублікаваны ў тэлеграм-канале нагляднага ведамства.
Паводле слоў Брылёва, факты хабарніцтва ўстаноўленыя ў будаўніцтве, аграпрамысловым комплексе і лясной гаспадарцы, грошы перадаваліся за “спрыяльнае вырашэнне пытанняў па заключэнні дагавораў на рамонт вузлоў і агрэгатаў тэхнікі”.
У некаторых выпадках, удакладніў прадстаўнік Генпракуратуры, “адкат” закладваўся ў агульны кошт рамонту і мог дасягаць да 15% ад сумы заказу — да 1,5 тыс. рублёў.
Брылёў паведаміў аб узбуджэнні 20 крымінальных спраў паводле арт. 430 (атрыманне хабару) і 431 (дача хабару) КК. Матэрыялы перададзеныя ў Следчы камітэт.
30 красавіка Брылёў паведаміў аб узбуджэнні 15 падобных крымінальных спраў.
14 чэрвеня на нарадзе з урадам Аляксандр Лукашэнка заявіў, што за карупцыйныя злачынствы пад следствам знаходзіцца шэраг цяпер ужо былых чыноўнікаў: Валянцін Зайчук (першы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама), Пётр Дулуб (першы намеснік начальніка Беларускай чыгункі), Павел Важнік (кіраўнік мінскага прадпрыемства “Гараўтамост”), Міхаіл Міхадзюк (намеснік міністра энергетыкі) і інш.
Раней Генпракуратура паведамляла, што ў 2023 годзе колькасць “улічаных карупцыйных злачынстваў” павялічылася на 16,4% — з 1.076 да 1.253. Пры гэтым на 12,8% вырасла колькасць асоб, якія іх учынілі.
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- За час кіравання Лукашэнкі ў Беларусі знікла 1,6 тыс. населеных пунктаў — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаФрыдман: Лукашэнка памыляецца, недаацэньваючы ЕўропуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла на 1,6 млрд рублёў — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУ заключны дзень анамальна цёплага надвор'я тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя больш чым на 30 метэастанцыях (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, ПалітыкаЛукашэнка звязаў сваё "перавыбранне" з падтрымкай беларусамі "ўсходняга вектара"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+