Удакладнены пералік жылля, уласнікі якога абавязаны паведамляць міліцыі пра замежных пастаяльцаў

9 ліпеня, Позірк. Пералік жылля, уласнікі якога абавязаныя паведамляць міліцыі пра замежных пастаяльцаў, удакладнены пастановай Савета міністраў № 476 ад 5 ліпеня.
Дакумент, апублікаваны 9 ліпеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, канкрэтызуе паняцце “сродкі размяшчэння — памяшканні, якія выкарыстоўваюцца юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі для аказання паслуг па размяшчэнні”.
Урад патлумачыў, што да гэтых “сродкаў размяшчэння” адносяцца “нумары, пакоі і іншыя памяшканні, размешчаныя ў гасцініцах, акватэлях, апарт-гатэлях, матэлях, спа-гатэлях, хостэлах, кемпінгах, аздараўленчых арганізацыях, санаторна-курортных арганізацыях, а таксама дамы паляўнічага і рыбалова, дамы паляўнічага (рыбака), шале, бунгала”.
Пастанова набыла моц 7 ліпеня — у той жа дзень, калі пачала дзейнічаць новая рэдакцыя закона “Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства”.
Закон абавязвае юрыдычных і фізічных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія здаюць у арэнду “жылыя памяшканні, пакоі ў аграэкасядзібах, садовыя дамкі і лецішчы, бізнес-апартаменты і сродкі размяшчэння на тэрмін ад адных сутак”, не пазней чым праз тры гадзіны пасля засялення замежнага госця перадаваць інфармацыю пра яго “ў орган унутраных спраў па месцы знаходжання такіх памяшканняў”.
За парушэнне гэтага патрабавання прадугледжаны штраф да 20 базавых велічыняў (800 рублёў).
У савецкія часы сувязі з замежнікамі старанна адсочваліся, за іх каралі. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі вяртаецца да падобнай практыкі — пакуль часткова.
У 2012 годзе рыэлтара Сяргея Башарымава абвінавацілі ў дапамозе шведам, якія на лёгкаматорным самалёце перасеклі літоўска-беларускую мяжу, дабраліся да ўскраіны Мінска і скінулі плюшавых мядзведзікаў з лозунгамі ў абарону свабоды слова (“плюшавы дэсант”). Башарымаў быў тым, хто здаў замежнікам кватэру ў беларускай сталіцы. Пасля ён быў адпушчаны, крымінальны пераслед спынілі.
Пасля дыверсіі на аэрадроме ў Мачулішчах (Мінская вобласць) у лютым 2023 года сярод іншых былі затрыманыя сужэнцы — Аляксандр і Людміла Кучынская. Сцвярджалася, што яны здалі жыллё меркаванаму выканаўцу — украінскаму грамадзяніну Мікалаю Швецу (разам з чатырма іншымі ўкраінцамі ў канцы чэрвеня быў вызвалены і перададзены Кіеву). Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Кучынскія былі вызваленыя са следчага ізалятара КДБ у снежні 2023-га ў статусе сведкаў.
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, ПалітыкаЛукашэнка звязаў сваё "перавыбранне" з падтрымкай беларусамі "ўсходняга вектара"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаПуцін лічыць, што супрацоўніцтва з Мінскам у эканоміцы развіваецца "найлепшым чынам"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю прамежкавымі таварамі за год павялічылася ў 1,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваУ Мінску, Магілёве і яшчэ дзевяці гарадах мінулым днём абнавіліся рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка