Беларусь і Малайзія зацікаўленыя ў далейшым развіцці супрацы — МЗС

10 ліпеня, Позірк. Зацікаўленасць у “далейшым развіцці беларуска-малайзійскага супрацоўніцтва ў розных галінах” пацверджаная 9 ліпеня ў Куала-Лумпуры на цырымоніі ўручэння амбасадарам Раманам Раманоўскім даверчых грамат вярхоўнаму кіраўніку Малайзіі Ібрагіму Ісмаілу, паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў.
Беларускае знешнепалітычнае ведамства па выніках цырымоніі абмежавалася гэтай дзяжурнай фармулёўкай. Малазійскія дзяржорганы і СМІ паведамілі толькі пра факт ўручэння даверчых грамат прадстаўніком афіцыйнага Мінска, а таксама амбасадарамі яшчэ 11 дзяржаў.
Аляксандр Лукашэнка, віншуючы папярэдняга вярхоўнага кіраўніка Малайзіі Абдулу II з Днём незалежнасці 31 жніўня 2023 года, падкрэсліў, што Мінск і Куала-Лумпур “здолелі пабудаваць асновы плённага двухбаковага ўзаемадзеяння і супрацы на міжнародных пляцоўках”.
Паводле яго слоў, Беларусь гатовая павялічыць пастаўкі хімічнай прадукцыі і харчавання ў гэтую краіну ў Паўднёва-Усходняй Азіі, а таксама развіць “дагаворна-прававую базу эканамічнага партнёрства” і “пашырыць кантакты на ўсіх узроўнях”.
Падчас прызначэння Раманоўскага амбасадарам у Інданезіі і Малайзіі па сумяшчальніцтве 20 лістапада таго ж года Лукашэнка заявіў, што ўлады Беларусі “не вельмі абгрунтаваліся” ў тым рэгіёне, здараюцца толькі “эпізодычныя гандлёва-эканамічныя кантакты”. “Трэба замацоўвацца. І Інданезія, і Малайзія, ды і Сінгапур — гэта цікавыя для нас краіны, і паўсюль мы павінны паўтара, два, тры праекты знайсці. Гэта ваша задача”, — сказаў ён.
Згодна са статыстычнымі данымі ААН, экспарт Малайзіі ў Беларусь па выніках 2023 года склаў 112,4 млн долараў (пры гэтым за 2022 — 5 млн, 2021 — 3,9 млн, 2020 — 5,9 млн, 2019 — 4 млн, 2018 — 7,3 млн), імпарт — 21,8 млн (18,8 млн, 51,2 млн, 30,9 млн, 37,1 млн, 74,8 млн адпаведна).
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка