Пацярпелыя на “Беларуськаліі” перавезеныя ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр і нейрарэанімацыю БХМД у Мінску
31 кастрычніка, Позірк. Маладая жанчына і трое мужчын, якія пацярпелі ў выніку разрыву пустой ёмістасці з-пад салянай кіслаты на адкрытай пляцоўцы прадпрыемства “Беларуськалій” у Салігорску, перавезеныя ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр і нейрарэанімацыю Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Мінска, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Адзначаецца, што ў Салігорскай цэнтральнай раённай бальніцы, дзе пацярпелыя знаходзіліся да гэтага, праведзеныя кансіліумы з удзелам спецыялістаў рэспубліканскага і абласнога ўзроўняў. Двум пацыентам урачы ЦРБ сумесна з рэспубліканскімі спецыялістамі зрабілі аперацыі.
Транспарціроўка ў сталіцу ажыццяўлялася на рэанімабілях Мінскай абласной бальніцы ў суправаджэнні ДАІ.
Удзень 31 кастрычніка “Беларуськалій” паведаміў пра ўцечку салянай кіслаты на прадпрыемстве.
Паводле звестак Следчага камітэта, інцыдэнт на “Беларуськаліі” адбыўся 31 кастрычніка каля 13-й гадзіны — “у цэху мембраннага электролізу 4-га РУ (рудаўпраўлення. — “Позірк”.) адбыўся разрыў пустой ёмістасці з-пад салянай кіслаты на адкрытай пляцоўцы”. Ударная хваля выклікала “пашкоджанне суседняга рэзервуара з аналагічным хімічным растворам”.
На “Беларуськаліі” пасля НЗ узятыя пробы паветра на ўтрыманне пароў шкодных рэчываў — перавышэння гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі не зафіксавана, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Паводле звестак ведамства, наступствы здарэння лакалізаваныя, пагрозы здароўю людзей няма.
3 лістапада 2023 года на 2-м рудаўпраўленні прадпрыемства пацярпелі пяць супрацоўнікаў рамонтнай брыгады электраслесараў. У здарэнні быў абвінавачаны 44-гадовы дзяжурны майстар “Беларуськалія”.
30 траўня 2021 года на рудніку “Беларуськалія” загінуў рабочы.
Як паведаміў на прэс-канферэнцыі 24 красавіка дырэктар дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Семіч, у 2024 годзе траўмы на вытворчасці атрымалі 1.849 чалавек — на аднаго меней, чым у 2023-м. Колькасць загінулых скарацілася за год на 10,3% (са 117 да 105).
Летась 17 пацярпелых былі маладзейшыя за 18 гадоў, двое з іх загінулі.
74% сярод усіх пацярпелых — мужчыны, сярод загінулых іх 96,2%. Такая прапорцыя назіраецца ўжо не першы год, адзначыў Семіч. На яго думку, гэта сведчыць пра тое, што на працы жанчыны “больш спакойныя і дысцыплінаваныя”. “Партрэт загінулага — мужчына 44–45 гадоў”, — сказаў прадстаўнік Мінпрацы. Паводле яго слоў, у пяцёрку найбольш траўманебяспечных прафесій уваходзяць кіроўца аўтамабіля, слесар, падсобны рабочы, трактарыст і жывёлавод.
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінску і яшчэ на сямі метэастанцыях 9 снежня зафіксаваныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаВосем банкаў абвясцілі аб новаўвядзеннях у працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБеларусь на 3-м месцы ў ЕАЭС па росце цэн на сельгаспрадукцыю з пачатку 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаВыдаткі на вытворчасць прадукцыі ў гадавым вымярэнні павялічыліся ў трох рэгіёнах Беларусі — статкамітэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 6–9 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваПраз вясновыя замаразкі многія гаспадаркі страцілі ўвесь ураджай пладовых і ягадных культур — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за амаль два гады Польшча ўжо тыдзень не фіксуе спроб нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка

