Качанава прапанавала стварыць місію БРІКС для ацэнкі выбараў “без падгонкі пад пазіцыю заходніх эліт”

11 ліпеня, Позірк. Стварыць місію БРІКС па назіранні за выбарамі ў розных краінах прапанавала старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава на Х Парламенцкім форуме арганізацыі, які праходзіць у Санкт-Пецярбургу (Расія).
Фармаванне місіі, “якая будзе ацэньваць выбары зыходзячы з фактычнай адпаведнасці прынятым стандартам, без падгонкі справаздач пад палітычную пазіцыю заходніх эліт”, можа “садзейнічаць далейшаму ўзмацненню ролі і аўтарытэту” БРІКС, прыводзіць словы беларускага парламентарыя ТАСС.
“Магчыма, наспеў час падумаць над заснаваннем асаблівай міжнароднай інстанцыі па абароне нацыянальных выбарчых працэсаў”, — сказала яна.
З 1996 года незалежныя назіральнікі не прызналі ніводную выбарчую кампанію ў Беларусі транспарэнтнай і адпаведнай стандартам АБСЕ.
Улетку 2006 года Бразілія, Расія, Індыя і Кітай пачалі працэс фармавання БРІК — садружнасці дзяржаў, заснаванай на прынцыпах эканамічнай супрацы. Першы саміт БРІК, які азнаменаваў стварэнне аб’яднання, адбыўся ў чэрвені 2009 года.
У 2011-м садружнасць БРІК была перайменаваная ў БРІКС, паколькі да яе далучылася Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка (Republic of South Africa).
З пачатку 2024 года арганізацыя ператварылася ў БРІКС+ (часам “+” у назве апускаюць), паколькі да яе афіцыйна далучыліся Іран, Саудаўская Аравія, Егіпет, Эфіопія і ААЭ. Аргенціна, якая атрымала афіцыйнае запрашэнне, адмовілася ад уступлення пасля прыходу да ўлады ў снежні 2023 года прэзідэнта Хаўера Мілея.
Беларусь падала заяўку на ўступленне ў арганізацыю летась.
У 2020-х заяўкі на ўступленне ў БРІКС падалі Алжыр, Бангладэш, Бахрэйн, Інданезія. Цікавасць да патэнцыйнага далучэння праявілі Ангола, Афганістан, Венесуэла, Габон, Гвінея-Бісаў, Гандурас, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Зімбабвэ, Казахстан, Каморы, Куба, Мексіка, Нігерыя, Нікарагуа, Пакістан, Сенегал, Сірыя, Судан, Тайланд, Туніс, Турцыя, Уганда і Уругвай.

- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаПасля паслаблення амерыканскіх санкцый "Белавія" будзе прасцей працаваць з доларам — гендырэктар перавозчыкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: У дэмакратыі ёсць інструменты, каб спыніць дыктатараў і войны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ Беларусі больш чым у 30 тыс. чалавек дыягнаставаны псарыязМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка


