За тыдзень у Беларусь уехала 3.194 грамадзяніна Украіны — Дзяржпагранкамітэт
12 ліпеня, Позірк. За мінулы тыдзень (з 6:00 5 ліпеня па 6:00 12 ліпеня) у Беларусь уехала 3.194 грамадзяніна Украіны (за папярэднія два тыдні — 21 чэрвеня — 5 ліпеня — 6.299), паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.
Непасрэдна з Украіны (афіцыйна мяжа закрытая) прыбылі 2 чалавекі (за мінулыя два тыдні — 1), транзітам праз Польшчу — 2.568 (4.950), Літву — 580 (1.249), Латвію — 44 (99).
З пачатку года ў Беларусь прайшло 70.066 грамадзян Украіны: з тэрыторыі Украіны — 32, транзітам праз Польшчу — 55.285, праз Літву — 13.837, праз Латвію — 912.
Усяго з 24 лютага 2022 года ў Беларусь прыбыло 216.558 грамадзян Украіны: праз украінска-беларускую мяжу — 15.950, транзітам праз Польшчу — 153.073, праз Літву — 42.087, праз Латвію — 5.448.
“Дзяржпагранкамітэт Беларусі займаецца несумленнай падачай лічбаў і чыстай вады маніпуляцыяй”, — заявіў у інтэрв’ю “Позірку” ў лютым гэтага года пасол па асаблівых даручэннях МЗС Украіны па Беларусі Ігар Кізім. Паводле яго слоў, гаворку трэба весці аб звычайных паездках грамадзян Украіны ў Беларусь.
Дыпламат адзначыў, што ў адкрытых крыніцах звестак аб колькасці ўкраінцаў, якія выехалі з Беларусі, не знайсці. “Сумленным і прыстойным з боку ДПК было б даваць гэтую статыстыку”, — лічыць ён.
“Насамрэч гаворка ідзе не пра транзітных уцекачоў ці людзей, якія заехалі ў Беларусь, каб папрасіць прытулак. Гэта, як і раней, простыя паездкі ўкраінскіх грамадзян”, — адзначыў Кізім.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+