Экс-тэлевядучы Падрэз паведаміў аб канфіскацыі кватэры, якая яму належыць, — там пражывала яго 78-гадовая маці

12 ліпеня, Позірк. Былы тэлевядучы канала АНТ, а цяпер ютуб-блогер Іван Падрэз паведаміў на сваёй старонцы ў “Інстаграме” аб канфіскацыі кватэры, якая яму належыць.
З кватэры, паводле слоў мужчыны, “выкінулі” яго 78-гадовую маці.
“Яна правяла тры тыдні ў шпіталях, а потым у сяброўкі”, — напісаў Падрэз.
Такія паводзіны ўладаў, на яго думку, “выходзяць за рамкі ўсякай маралі”.
Падрэз займаў 12-е месца ў спісе “Хопіць баяцца” на выбарах у Каардынацыйную раду (КР), якія прайшлі 25–27 траўня.
Па выніках выбараў спіс атрымаў 3 месцы, экс-тэлевядучы ў КР не ўвайшоў.
8 траўня Камітэт дзяржаўнай бяспекі ў ліку іншых прызнаў “экстрэмісцкім фарміраваннем” кааліцыю “Хопіць баяцца”. У адпаведным спісе КДБ пералічаныя грамадзяне, якія маюць дачыненне да 12 спісаў на выбарах у КР, у тым ліку і Падрэз.
Супраць усіх 257 кандыдатаў у КР былі распачатыя крымінальныя справы, у рамках якіх, паводле інфармацыі, у прыватнасці, кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі, праводзілася канфіскацыя маёмасці, якая належыць ім у Беларусі.
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаРэжым інкамунікада з'яўляецца інструментам здзяйснення злачынстваў супраць чалавечнасці — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаВУП за два месяцы знізіўся на 1,2%, год таму быў рост на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
