У нізкай яўцы на выбарах КР “дакладна няма віны выбаршчыкаў” — Латушка
28 траўня, Позірк. Сярод прычын нізкай яўкі на выбарах у Каардынацыйную раду (КР) “дакладна няма віны выбаршчыкаў”, заявіў 28 траўня кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ), намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Павел Латушка.
Паводле яго слоў, на актыўнасць выбаршчыкаў негатыўна паўплывалі дзеянні беларускіх уладаў: запалохванне грамадзян, узбуджэнне 257 крымінальных спраў супраць кандыдатаў у КР і прызнанне іх груп “экстрэмісцкімі фарміраваннямі”, а таксама “канфіскацыя маёмасці, ціск, затрыманні і арышты іх блізкіх”.
Акрамя гэтага, падкрэсліў палітык, зніжэнню яўкі спрыялі кібератакі на платформу для галасавання, блакіроўкі VPN і інш.
“Гэта ў цэлым стан перманентнага тэрору і страху, у якім жывуць беларусы (нават за мяжой) з 2020 года. Гэта дакладна не самыя лепшыя ўмовы для выбараў”, — перакананы Латушка.
Разам з тым ён звярнуў увагу і на “памылкі дэмсілаў”, назваўшы сярод такіх “дыскрэдытуючыя іх канфлікты”, “халасты год” папярэдняга складу КР, “доўгі супраціў ідэі прамых выбараў”, “барацьбу за тэрміны” выбарчай кампаніі і “вельмі няўдалы кампраміс па іх”.
“Можна доўга працягваць, шукаць нейкія апраўданні. Але адзінае, што мы цяпер сапраўды можам апраўдаць — гэта аказаны давер тымі 7 тыс. выбаршчыкаў, якіх нам усё ж такі ўдалося прыцягнуць, якія паверылі і даверылі нам свае галасы”, — сказаў кіраўнік НАУ.
Ключавой задачай новага складу КР ён лічыць “маштабаванне даверу [грамадзян] як мінімум у дзясяткі, а лепш — у сотні разоў”. Зрабіць гэта, на яго думку, трэба “сваёй эфектыўнай дзейнасцю, сваёй рэальнай працай і яе выніковасцю”.
Паводле слоў Латушкі, важна, “каб новая Каардынацыйная рада эфектыўна працавала у звязцы са Святланай Ціханоўскай як прэзідэнтам-элект, Аб’яднаным пераходным кабінетам як выканаўчым органам і аказвала ўплыў на яго фарміраванне, каб уся сістэма працавала як гадзіннік і па адзінай стратэгіі”. “Важна разумець, — дадаў палітык, — што стратэгія павінна быць менавіта адзінай, таму што мы не знаходзімся ва ўмовах мірнага часу. Мы знаходзімся ў сітуацыі крызісу. І, як бы гучна гэта ні гучала, барацьбы за ўладу — але не паміж сабой, а з рэжымам Лукашэнкі”.
Латушка заклікаў забяспечыць рэальны ўплыў беларусаў на працу КР, “у тым ліку ў рамках вызначэння праектных прыярытэтаў, прыярытэтаў фінансавання тых праектаў, якія адказваюць запыту грамадства”.
На выбарах у КР трэцяга складу, якія прайшлі 25–27 траўня, прагаласавала 6.723 чалавекі.
Паміж спісамі галасы, паводле папярэдніх даных, размеркаваныя наступным чынам:
1. “Салідарнасць” — 104 галасы, спіс не пераадолеў мінімальны бар’ер галасоў;
2. “Воля” — 432 галасы, 6 мандатаў;
3. “Еўрапейскі выбар” — 605 галасоў, 8 мандатаў;
4. “Наша справа” — 489 галасоў, 6 мандатаў;
5. “Голас дыяспар — адзінства над межамі” — 184 галасы, спіс не пераадолеў мінімальны бар’ер галасоў;
6. “Незалежныя беларусы” — 616 галасоў, 8 мандатаў;
7. Блок Пракоп’ева — Ягорава — 1.050 галасоў, 13 мандатаў;
8. “Каманда Латушкі і Рух “За свабоду” — 2.358 галасоў, 28 мандатаў.
9. “Хопіць баяцца” — 226 галасоў, 3 мандаты.
10. “Краіна для жыцця” — 61 голас, спіс не пераадолеў мінімальны бар’ер галасоў;
11. “Моладзевы наступ” — 598 галасоў, 8 мандатаў.
Для ўдзелу было зарэгістравана 12 выбарчых спісаў, адзін з іх — “Закон і правапарадак” на чале з лідарам арганізацыі былых сілавікоў ByPol Аляксандрам Азаравым — 24 траўня быў выключаны з гонкі на фоне скандалу з агітацыяй праз чат-бот плана “Перамога”.
Канчатковае падвядзенне вынікаў выбараў запланаванае 30 траўня.
- Палітыка
"Белсат" прызнаны "непажаданай арганізацыяй" на тэрыторыі Расіі
- Грамадства, Эканоміка
Працоўныя пенсіі павышаны на 5%
- Палітыка
Украіна кантралюе сітуацыю на мяжы з Беларуссю — Зяленскі
- ПалітыкаЛукашэнка лічыць, што ў пагаршэнні адносін з Арменіяй віны Беларусі нямаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
У Мінску іншаземца прыгаварылі да 12 гадоў пазбаўлення волі за замах на забойства
- Эканоміка
У жніўні продажы аўтобусаў МАЗ на рынку РФ знізіліся ў 21 раз
- Грамадства, Палітыка
Беларусь другі раз з пачатку года накіравала гуманітарную дапамогу ў Зімбабвэ
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
Ціханоўская абмеркавала з амбасадарам па асобых даручэннях Латвіі праблему аўто з беларускімі нумарамі
- ЭканомікаУ жніўні продажы "БелДжы" на рынку РФ знізіліся на 7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
Продажы новых грузавікоў МАЗ на рынку Расіі ў жніўні знізіліся на 27%
- Палітыка
Швецыя працягне падтрымліваць беларускія дэмсілы, заяўляе АПК
- Палітыка, Эканоміка
Кіраўнік МЗС звязаў удзел у ініцыятыве "Пояс і шлях" з захаваннем міру ў Беларусі
- Палітыка
Лукашэнка лічыць, што беларусам цяжка зразумець матывы еўрапейскіх эліт
- Эканоміка
Долар і еўра патаннелі на біржавых таргах 12 верасня
- Палітыка
Ваенная акадэмія гатовая пашыраць пералік спецыяльнасцей пад запыты Кітая — Хрэнін
- Грамадства, ПалітыкаЗа траціну верасня Літва спыніла больш спробаў парушэння мяжы з Беларусі, чым за ўвесь жнівеньМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
Лукашэнка сцвярджае, што “не прывык дзяліць людзей паводле нацыянальнасцяў” (дапоўнена)
- Грамадства
На мяжы з Літвой затрымалі дваіх мужчын з беспілотнікамі
- Грамадства, Палітыка
Лукашэнка сцвярджае, што "не прывык дзяліць людзей паводле нацыянальнасцяў"
- ЭканомікаБелстат: За восем месяцаў будаўніча-мантажныя работы падаражэлі на 12%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
Смяротныя аварыі здарыліся 12 верасня ў Рагачоўскім раёне і Мінску
- Палітыка
Еўрапарламент 18 верасня абмяркуе сітуацыю з беларускімі палітвязнямі
- Грамадства, Палітыка
Сейм Латвіі прыняў папраўкі з забаронай на знаходжанне ў краіне аўто з беларускімі нумарамі
- Палітыка
Праваабаронца Кісляк абскардзіў у грузінскім судзе адмову ў наданні прытулку
- Грамадства
Гарыць лес на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка
- Палітыка, Эканоміка
Беларусь выкарыстоўвае для перавалкі сваёй прадукцыі 14 расійскіх партоў, аб'ёмы растуць — кіраўнік Мінтранса
- ПалітыкаПраваабаронца Кісляк абскардзіў у грузінскім судзе адмову ў наданні прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Новаствораны "Першы інфармацыйны" канал уключаны ў абавязковы ТБ-пакет
- Палітыка, Эканоміка
"Беларуськалій" пяць гадоў пастаўляў тэхнічную соль у "днр" і "лнр" — расследаванне