Мінск 06:43

Долар, еўра і юань патаннелі на апошніх біржавых таргах тыдня

Крыніца: unsplash.com

12 ліпеня, Позірк. Амерыканская, адзіная еўрапейская, а таксама кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 12 ліпеня.

Курс долара знізіўся да 3,1981 рубля (-0,0096, -0,3%), еўра — да 3,4815 (-0,0015, -0,04%), юаня — да 4,3912 за 10 (-0,0122, -0,28%).

Расійскі рубель падаражэў да 3,6438 за 100 (+0,0057, +0,16%).

На гэтым працоўным тыдні (8–12 ліпеня) каціроўка долара знізілася на 0,54% (з 3,2155 да 3,1981), юаня — на 0,27% (з 4,4029 да 4,3912 за 10), еўра — на 0,11% (з 3,4855 да 3,4815); курс расійскага рубля вырас на 0,11% (з 3,6398 да 3,6438 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 0,01% (з 3,1775 да 3,1771 рубля) — гэта быў шосты паказчык на тэрыторыі былога СССР; у лютым — вырас на 1,95% (да 3,2391) — другое месца пасля Расіі (+2,89%), за два месяцы — на 1,94% (шостае месца); у сакавіку — на 0,33% (да 3,2498) — пятае месца, за тры месяцы — на 2,28% (трэцяе); у красавіку — на 0,14% (3,2542) — шостае месца, за чатыры месяцы — на 2,41%; у траўні знізіўся на 1,48% (3,2059) — трэцяе месца, за пяць месяцаў вырас на 0,89% (восьмае). Па выніках першага паўгоддзя ён знізіўся на 0,48% (з 3,1775 да 3,1624 рубля).

За 2023 год каціроўка долара павялічылася на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля). Гэта другі паказчык на постсавецкай прасторы, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 снежня 2023-га. На першым месцы Расія — 27,51% (з 70,3375 да 89,6883 рубля).

Падзяліцца: