Па факце гібелі людзей у ДТЗ пад Магілёвам распачатая крымінальная справа

14 ліпеня, Позірк. Следчы камітэт паведаміў аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце дарожна-транспартнага здарэння ў Магілёўскім раёне, у якім загінулі два чалавекі.
Вытворчасць распачатая паводле ч. 3 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх або больш асоб).
Ведамства прыводзіць падрабязнасці ДТЗ, на месцы якога, як паведамляецца, супрацоўнікі СК працавалі “ўсю ноч”.
“Паводле папярэдніх звестак, увечары 13 ліпеня паблізу вёскі Фойна кіроўца Volkswagen, здзяйсняючы абгон спадарожнай фуры, страціў кантроль над кіраваннем. Іншамарка выехала на сустрэчную паласу руху, дзе сутыкнулася з аўтамабілем Audi, які буксіраваў прычэп”, — адзначаецца ў рэлізе.
У выніку загінулі 34-гадовы жыхар Магілёва і яго 5-гадовы сын, якія знаходзіліся ў аўтамабілі Volkswagen.
“Жонка загінулага мужчыны і іх 3-гадовая дачка шпіталізаваныя. Двое 18-гадовых жыхароў Клімавіцкага раёна з Audi таксама знаходзяцца ў лякарні”, — заявілі ў СК.
Удакладняецца, што сям’я магілёўцаў вярталася з лецішча, дзеці перавозіліся ў спецыяльных “утрымлівальных прыладах”.
Увечары 13 ліпеня аб ДТЗ паведаміла прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Аварыя здарылася каля 20:40 на аўтадарозе М-8. Адзначалася, што “паблізу павароту на санаторый “Сосны” кіроўца аўтамабіля Volkswagen здзейсніў лабавое сутыкненне з Audi”.
Міністэрства аховы здароўя адзначыла, што трое пацярпелых шпіталізаваныя ў магілёўскую бальніцу хуткай дапамогі, дзіця — у дзіцячую абласную бальніцу.
“Трое пацярпелых, шпіталізаваных у БХМД, знаходзяцца ў аддзяленні анестэзіі і рэанімацыі. Стан аднаго з пацыентаў ацэньваецца як вельмі цяжкі, двое — у цяжкім стане. Дзяжурная брыгада спецыялістаў праводзіць неабходнае аператыўнае ўмяшанне аднаму з пацярпелых”, — паведамілі ў ведамстве.
Стан дзіцяці ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці, яно таксама знаходзіцца ў аддзяленні анестэзіі і рэанімацыі.
“Цяпер усім пацыентам праводзяцца неабходныя лячэбна-дыягнастычныя мерапрыемствы, спецыялісты робяць усё магчымае для стабілізацыі стану кожнага пацярпелага”, — заявіў Міністэрства аховы здароўя.

- ПалітыкаПраваабаронца Кісляк просіць генпракурора Грузіі пачаць следства па факце затрымання грамадзяніна Беларусі ў Дэпартаменце міграцыі МУС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала вызваленне палітвязняў і падтрымку Украіны з прэзідэнтам ПА НАТОМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЕўракамісар Кос анансавала новы пакет дапамогі для незалежных СМІ і праваабаронцаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі ў абароненым грунце было вырашчана на 4% менш таматаў, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі сельгасвытворчасць у Беларусі знізілася на 2,7%, год таму быў рост на 10,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаДаўгі прадпрыемстваў за год выраслі амаль на траціну — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка