Аб’яднаны пераходны кабінет абмяркоўвае планы на 2025 год

15 ліпеня, Позірк. Стратэгія дзеянняў на 2025 год, стаўленне да будучых прэзідэнцкіх выбараў, падрыхтоўка да канферэнцыі “Новая Беларусь”, падтрымка незалежных СМІ абмяркоўваецца 15 ліпеня ў Варшаве на пасяджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК).
У сустрэчы бяруць удзел кіраўніца АПК Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі — Павел Латушка (па транзіце ўлады) разам з намеснікамі Арцёмам Праскаловічам і Арцёмам Бруханам; Валерый Сахашчык (па абароне і нацыянальнай бяспецы); Аліна Коўшык (па нацыянальным адраджэнні) і яе намеснік Павел Баркоўскі; Вольга Гарбунова (па сацыяльнай палітыцы); Уладзімір Астапенка (па замежных справах, выканаўца абавязкаў), а таксама кіраўнік апарата кабінета Валерый Мацкевіч.
Паводле інфармацыі АПК, падчас візіту дэмакратычнага лідара ў Польшчу “запланаваныя сустрэчы з дзеячамі культуры, прадстаўнікамі беларускага бізнесу, дыпламатамі, былымі палітвязнямі, прадстаўнікамі ініцыятыў гуманітарнай дапамогі ўцекачам”, а таксама чыноўнікамі польскага Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі.
Ціханоўская падзякавала польскім уладам “за рашучасць, асабліва ў справе вызвалення палітзняволеных”. Дэмсілы, заявіла яна, вітаюць вызваленне ў Беларусі “некалькіх палітвязняў, у прыватнасці Рыгора Кастусёва“, і дамагаюцца, каб “былі вызваленыя ўсе, у першую чаргу тыя, хто знаходзіцца ў крытычным стане па здароўі”.
Палітык выказала надзею, што па выніках сустрэчы ў МУС Польшчы працягне дзейнічаць рабочая група па пытаннях легалізацыі беларусаў і знойдуцца “разумныя рашэнні, каб беларусаў не абмяжоўвалі пры перасячэнні мяжы, а ўсе санкцыі былі накіраваныя найперш на рэжым Лукашэнкі, а не на простых грамадзян Беларусі”.
Сярод іншага з прадстаўнікамі польскіх уладаў плануецца абмеркаваць выдачу беларусам віз, спрашчэнне ўмоў для адкрыцця банкаўскіх рахункаў.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксавана тры рэкорды цяплаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка13 мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі — найбольшая колькасць за апошнія паўмесяцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка


