З пачатку года МАРГ праверыў больш за 1,3 тыс. аб’ектаў гандлю на наяўнасць у асартыменце “баршчавога набору”
16 ліпеня, Позірк. З пачатку 2024 года Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) праведзеныя “кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы” ў дачыненні да больш за 1.800 аб’ектаў, паведамляе прэс-служба ведамства.
Больш за 1.350 аб’ектаў “падвергнута маніторынгу” ў сувязі з выкананнем заканадаўства аб гандлі, грамадскім харчаванні і бытавым абслугоўванні насельніцтва, а таксама праверана на наяўнасць “у рэалізацыі шырокага асартыменту тавараў айчыннай вытворчасці, у тым ліку “баршчавога набору” (бульба, капуста, морква, буракі, цыбуля. — “Позірк”.).
На выкананне заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў і выкананне правілаў анлайн-гандлю праверана больш за 170 інтэрнэт-рэсурсаў.
Звыш 120 працэдур прайшлі маніторынг у сувязі з забеспячэнне норм заканадаўства аб дзяржаўных закупках тавараў, работ і паслуг.
Праведзеная праверка ў дачыненні да больш як 90 аб’ектаў грамадскага харчавання ва ўстановах адукацыі.
Акрамя гэтага, МАРГ праверыў на выкананне заканадаўства больш за 25 рынкаў.
Па выніках маніторынгаў, адзначае ведамства, суб’ектам гаспадарання выдадзена 1.034 рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў, 247 прадпісанняў аб забароне рэалізацыі тавараў з мінулымі тэрмінамі прыдатнасці, па фактах парушэнняў да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 525 вінаватых асоб, сума штрафных санкцый склала больш за 57 тыс. рублёў.
Таксама ведамствам за першае паўгоддзе прызначаныя 22 праверкі: 18 выбарачных і 4 пазапланавых. Да адміністрацыйнай адказнасці па розных напрамках кантрольнай дзейнасці прыцягнута 558 службовых асоб, 213 юрыдычных асоб, 68 фізічных асоб, 43 індывідуальныя прадпрымальнікі.
У “рамках кантролю за цэнавай сітуацыяй” з пачатку 2024 года МАРГ устаноўленыя парушэнні ў 159 суб’ектаў гаспадарання, якім накіравана 78 прадпісанняў, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 81 службовая асоба, 44 фізічныя асобы, 40 юрыдычных асоб, 12 індывідуальных прадпрымальнікаў. Сума штрафных санкцый “з улікам матэрыялаў мінулых гадоў” склала больш за 1,3 млн руб.
Ведамства паведамляе, што “ў рамках ажыццяўлення кантролю абласнымі выканаўчымі камітэтамі і Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам з пачатку бягучага года праведзеныя кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы ў дачыненні да больш за 2.500 аб’ектаў”.
Па выніках маніторынгаў суб’ектам гаспадарання, якія парушылі заканадаўства, выдадзена 1.389 рэкамендацый па ліквідацыі выяўленых парушэнняў, 128 прадпісанняў аб забароне рэалізацыі тавараў з мінулымі тэрмінамі прыдатнасці, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 177 вінаватых асоб, сума штрафных санкцый склала больш за 12 тыс. рублёў.
Па выніках узаемадзеяння МАРГ з аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам, “праведзеныя 4 сумесныя праверкі, ахоплена 16 гандлёвых аб’ектаў і аб’ектаў грамадскага харчавання”.
Дзяржрэгуляванне цэн уведзенае ў Беларусі восенню 2022 года па ініцыятыве Аляксандра Лукашэнкі. За парушэнне адпаведнай пастановы ўрада прадугледжаная (і неаднаразова ўжывалася) як адміністрацыйная, так і крымінальная адказнасць.
Урад “прыняў пэўныя меры, каб узяць пад кантроль сістэму цэнаўтварэння”, і сёння “ў нейкай ступені” стрымліваць рост цэн удаецца, заявіў Лукашэнка 28 сакавіка на нарадзе аб рабоце банкаўскай сістэмы. Паводле яго слоў, ад практыкі дзяржрэгулявання коштаў “не адступяць”.
“Сістэма кантролю за цэнаўтварэннем, за гэтым усім комплексам будзе толькі ўзмацняцца. Такая задача пастаўленая перад урадам. Я прашу мець гэта на ўвазе і Нацыянальнаму банку, і рабіць усё неабходнае, каб людзі менш на нас крыўдзіліся ў сувязі з ростам цэн, інфляцыяй у краіне”, — сказаў Лукашэнка.
З пачатку года рост цэн склаў 3,4%: на харчовую прадукцыю яны павялічыліся на 3,7%, нехарчовую — на 2,5%, паслугі — на 4%.
У гадавым вылічэнні (да чэрвеня 2023-га) зафіксаванае павелічэнне цэн на 5,8%: на харчовыя тавары — на 6,4%, нехарчовыя — на 4,5%, паслугі — на 6,6%.
Паводле найважнейшых прагнозных (дэ-факта планавых) параметраў развіцця краіны на 2024 год, інфляцыя не павінна перавысіць 6%.
У 2023 годзе цэны павялічыліся на 5,8%.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаВынікі-2024. Рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і атакі на журналістаў у Беларусі ў другой палове года ўзмацніліся — МЗС ГерманііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаПапулярнасць беларускага бязвізу ў жыхароў суседніх краін ЕС за год знізілася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБольшасць дырэктараў пакуль не чакае змены эканамічнага становішча прадпрыемстваў — МінэканомікіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню з пачатку лютага Польшча не зафіксавала спробаў незаконнай міграцыі з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ 2024 годзе экспартавана 1 млн кубаметраў піламатэрыялаў — кіраўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка