Літва перастане ўпускаць аўтамабілі з беларускімі нумарамі 18 ліпеня

17 ліпеня, Позірк. З 0 гадзін 18 ліпеня Літва перастане ўпускаць легкавыя аўтамабілі з беларускімі нумарамі, вынікае з паведамлення літоўскага Мытнага дэпартамента пры Міністэрстве фінансаў.
“Забарона на ўезд на тэрыторыю ЕС распаўсюджваецца на легкавыя аўтамабілі незалежна ад грамадзянства іх уласніка або кіроўцы”, — заявіла ведамства, спаслаўшыся на выкананне санкцый Еўрасаюза ў рамках пастановы № 765/2006 (з унесенымі пастановай № 2024/1865 папраўкамі).
Да 16 жніўня дазволены ўвоз легкавых аўтамабіляў, якія належаць грамадзянам Беларусі з дзеючай візай, дазволам на жыхарства пры ўмове, што транспарт прызначаны для асабістага карыстання, але не для продажу. Гэтая агаворка не распаўсюджваецца на аўтамабілі, якія належаць юрыдычным асобам або выкарыстоўваюцца ў камерцыйных мэтах.
Мытня Літвы адзначае, што грамадзянам Беларусі, чый аўтамабіль ужо знаходзіцца на тэрыторыі Літвы, давядзецца выехаць або перарэгістраваць транспартны сродак на працягу шасці месяцаў.
Пасля 18 студзеня 2025 года знаходжанне аўтамабіляў з беларускімі нумарамі на тэрыторыі краіны будзе лічыцца парушэннем закона і карацца штрафам ці канфіскацыяй транспарту.
Пры гэтым забарона не распаўсюджваецца на дыпламатычныя аўтамабілі, калі транспартны сродак выкарыстоўваецца дыппрадстаўніцтвамі і міжнароднымі арганізацыямі, якія карыстаюцца імунітэтам у адпаведнасці з міжнародным правам.
Раніцай 17 ліпеня “Позірк” звярнуўся па каментарый па пытанні забароны на ўезд аўтамабіляў з беларускімі нумарамі ў МЗС Літвы. На момант публікацыі матэрыялу адказ не быў атрыманы.
З 16 ліпеня асобам на легкавых аўтамабілях з беларускімі нумарамі забараняецца ўязджаць у Еўрасаюз праз пункты пропуску на мяжы Латвіі з Беларуссю і Расіяй. Рыга пайшла на гэты крок, каб забяспечыць выкананне санкцый ЕС.
Забарона не распаўсюджваецца на транспарт, які выкарыстоўваюць дыпламаты.
Міністэрства юстыцыі Латвіі таксама распрацоўвае законапраект, які забараняе транспарту з беларускімі нумарамі заставацца ў краіне і перасякаць мяжу транзітам. Аўтамабілі, якія ўжо знаходзяцца на латвійскай тэрыторыі, давядзецца перарэгістраваць. Дакумент рыхтуецца да перадачы ў камісію Сейма па нацыянальнай эканоміцы, аграрнай, экалагічнай і рэгіянальнай палітыцы.
Гэта норма ўжо дзейнічае ў дачыненні да зарэгістраванага ў РФ транспарту.
29 чэрвеня Савет ЕС прыняў новыя абмежавальныя меры эканамічнага характару ў дачыненні да Беларусі ў сувязі з удзелам рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны. Сярод іншага была пашырана забарона на перавозку грузаў аўтатранспартам па тэрыторыі ЕС прычэпамі і паўпрычэпамі з беларускай рэгістрацыяй, у тым ліку пры перавозцы грузавікамі, зарэгістраванымі не ў Беларусі.
Акрамя таго, каб мінімізаваць рызыку абыходу санкцый, зарэгістраваным у ЕС кампаніям, якія належаць беларускім фізічным або юрыдычным асобам на 25% або больш, “павінна быць забаронена станавіцца аўтатранспартным прадпрыемствам або перавозіць тавары аўтатранспартам у саюзе, у тым ліку транзітам”.
Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская заявіла 16 ліпеня, што “абмежаванні на ўезд у Еўрасаюз аўтамабіляў з беларускай рэгістрацыяй — “паспешнае і шкоднае рашэнне, якое б’е па людзях, а не па рэжыме Лукашэнкі”.

- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаНа думку ідэолагаў Лукашэнкі, Польшчу "засмучае дагэтуль", што яна страціла "халопаў у асобе беларусаў“Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПадзенне сельгасвытворчасці па выніках васьмі месяцаў зафіксаванае ў чатырох з шасці абласцей, год таму там быў ростМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць спробаў нелегальнага пераходу з Беларусі ў ЕС перавысіла паказчык за ўвесь 2024 год (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаТолькі ў Мінску за месяц пагоршыліся пазіцыі паводле паказчыкаў ВРПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+