Ціханоўская папрасіла Макрона звярнуць увагу на крытычную сітуацыю з беларускімі палітвязнямі
19 ліпеня, Позірк. Звярнуць увагу на крытычную сітуацыю з беларускімі палітвязнямі, паспрыяць іх вызваленню, асабліва тых, хто ў цяжкім стане, папрасіла Святлана Ціханоўская прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона.
Перамовы адбыліся 18 ліпеня ў Вялікабрытаніі падчас саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці, паведаміла прэс-служба дэмакратычнага лідара.
Адзначаецца, што гэта іх другая сустрэча. Першая была ў верасні 2020 года, і Макрон быў першым замежным лідарам, які сустрэўся з Ціханоўскай.
Ціханоўская выказала ўдзячнасць Францыі за прызначэнне спецпасланніка па Беларусі (з кастрычніка 2022 года гэта Віялен дэ Вільмер), падтрымку грамадзянскай супольнасці, выказала занепакоенасць, што рэжым і Расія ўцягваюць Беларусь у вайну супраць Украіны. Дамовіліся працягнуць кансультацыі на рабочым узроўні.
“Я ўдзячная Францыі за пазіцыю ў дачыненні да Беларусі, за выдачу віз беларусам, за падтрымку на міжнароднай арэне. Нам хацелася б больш супрацы, і нам патрэбна дапамога прэзідэнта — у тым ліку ў пытанні вызвалення палітвязняў. Мы будзем змагацца за кожнага”, — адзначыла Ціханоўская пасля сустрэчы.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў непрызнанне выбараў у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+