Дзяржпагранкамітэт абвінаваціў Латвію ў збіцці і выправаджэнні ў Беларусь шасцярых замежнікаў

19 ліпеня, Позірк. Беларускія памежнікі 18 ліпеня знайшлі на мяжы з Латвіяй дзве групы замежнікаў, збітых, як сцвярджаецца, сілавікамі суседняй краіны.
Шасцёра грамадзян Афганістана і Пакістана былі выяўленыя “паблізу брамкі для жывёл у латвійскай памежнай загародзе”. Са спасылкай на мігрантаў Дзяржпагранкамітэт заяўляе, што іх “затрымалі латвійскія сілавікі і жорстка збілі, а пасля выштурхнулі” на беларускую тэрыторыю. Паведамляецца, што медыкі дыягнаставалі ў іх “шматлікія гематомы, пераломы і ранкі”, у аднаго замежніка “выявілі ўнутраны крывацёк”.
“Пазней памежнікі знайшлі яшчэ двух мужчын у шокавым стане, — заяўляе ведамства. — Грамадзянін Індыі і афганец таксама знаходзіліся паблізу мяжы з Латвіяй. Ад шматлікіх удараў па галаве і іншых частках цела ў мужчын засталіся гематомы і ранкі, а таксама сляды ад выкарыстання электрашокера. На нагах зафіксаваныя траўмы, падобныя да слядоў ад прымянення гумавых куль”.
Усіх пацярпелых замежнікаў даставілі ў Браслаўскую цэнтральную раённую бальніцу (Віцебская вобласць).
Следчы камітэт Беларусі назваў тое, што адбылося, “расісцкім адборам”. Замежнікі, як сцвярджаецца, паведамілі следчаму, што “наткнуліся на латвійскіх вайскоўцаў, якія іх жорстка збілі, а таксама па традыцыі здзекаваліся, выкарыстоўваючы электрашокер”.
“Прычыніўшы безабаронным людзям калецтвы, найміты ў форме пад пагрозай смерці вымусілі іх пайсці ў Беларусь. Кожны факт жорсткасці латвійскіх вайскоўцаў зафіксаваны следчым Верхнядзвінскага раённага аддзела Следчага камітэта”, — заяўляе СК.
Праведзены “Позіркам” аналіз даных памежных службаў сведчыць, што 18 ліпеня Латвія прадухіліла рэкордную для 2024 года сутачную колькасць спробаў мігрантаў незаконна трапіць з боку Беларусі — 81, ад пачатку месяца — 628, года — 3.193.

- ПалітыкаПраваабаронца Кісляк просіць генпракурора Грузіі пачаць следства па факце затрымання грамадзяніна Беларусі ў Дэпартаменце міграцыі МУС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала вызваленне палітвязняў і падтрымку Украіны з прэзідэнтам ПА НАТОМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЕўракамісар Кос анансавала новы пакет дапамогі для незалежных СМІ і праваабаронцаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі ў абароненым грунце было вырашчана на 4% менш таматаў, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі сельгасвытворчасць у Беларусі знізілася на 2,7%, год таму быў рост на 10,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаДаўгі прадпрыемстваў за год выраслі амаль на траціну — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка